Час аднаўленьня працы Храброва не вядомы.
У аўторак увечары аэробус А-320 авіякампаніі «Аэрафлот», які прыляцеў з Масквы, пры пасадцы выкаціўся на 5 мэтраў за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы. У лайнэра зламалася пярэдняя стойка шасі.
Пасажыры былі эвакуаваныя з дапамогай надзіманых трапаў. Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся тры чалавекі.
Як напісаў у «Фэйсбуку» адзін з пасажыраў, у салёне пахла дымам. Выратавальных службаў на зямлі не было, пажарныя не дапамагалі, мэдыкі прыехалі не адразу.
На борце знаходзіліся 167 пасажыраў і 7 чалавек экіпажу.