11 студзеня прайшла інфармацыя, што міністар лясной гаспадаркі «даў дабро» на адлоў у Налібоцкай пушчы дзьвюх асобін рысі, якія будуць жыць у вальеры вайсковай часьці 3214. Аднак дазвол на адлоў жывёл, якія знаходзяцца ў Чырвонай кнізе, можа выдаваць толькі Міністэрства прыродных рэсурсаў.