Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пахавалі кіроўцу, забітага пры тэракце ў Бэрліне


У Польшчы разьвіталіся з Лукашам Урбанам, забітым пры тэракце ў Бэрліне
У Польшчы разьвіталіся з Лукашам Урбанам, забітым пры тэракце ў Бэрліне

У польскім горадзе Баня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з Лукашам Урбанам — кіроўцам грузавіка, забітым у выніку тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня.

На пахаваньні прысутнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Апоўдні па ўсёй Польшчы прагучалі разьвітальныя гудкі кляксонаў грузавікоў.

Цела 37-гадовага Урбана было знойдзена 19 сьнежня ў кабіне грузавіка, які меркаваны тэрарыст — тунісец Аніс Амры — накіраваў на натоўп на калядным кірмашы ў цэнтры Бэрліну, задавіўшы да сьмерці 11 чалавек. Мяркуюць, што польскі дальнабойнік супраціўляўся да апошняга і быў забіты стрэлам у галаву проста перад тэрактам.

Урад Польшчы заявіў, што аплаціць пахаваньне. Брытанскі дальнабойнік Дэйв Дункан перавёў ўдаве і 17-гадоваму сыну Урбана больш за 200 тысяч эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG