Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: «Бэрлінскага тэрарыста» забіла паліцыя ў Міляне

абноўлена

Падазраваны Аніс Амры
Падазраваны Аніс Амры

Паліцыя ў італьянскім горадзе Мілян застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Бэрліне грамадзяніна Тунісу Аніса Амры. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў службах бясьпекі. Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў міністар унутраных спраў Італіі Марка Мініці.

Паведамляецца, што супрацоўнікі паліцыі спынілі Амры для праверкі дакумэнтаў, пасьля чаго тунісец пачаў страляць. У перастрэлцы з Амры быў паранены адзін паліцэйскі.

Улады Нямеччыны пакуль не пракамэнтавалі гэтага паведамленьня. Нямецкае Міністэрства ўнутраных спраў зьвязалася з італьянскімі калегамі, каб высьветліць абставіны.

У панядзелак увечары грузавік, якім, як мяркуецца, кіраваў Амры, заехаў у натоўп, які сабраўся на калядным кірмашы ў цэнтры Бэрліну. Загінулі 12 чалавек, 48 — атрымалі раненьні.

Нападніка не ўдалося затрымаць на месцы злачынства. Падазраванага абвясьцілі ў міжнародны вышук, за інфармацыю пра яго нямецкая паліцыя прапанавала 100 тысяч эўра.

Бэрлінскі напад прымусіў эўрапейскія краіны ўвесьці дадатковыя захады бясьпекі ў сьвяточныя тыдні.

Раніцай у пятніцу нямецкія сілы спэцыяльнага прызначэньня арыштавалі двух чалавек, падазраваных у падрыхтоўцы нападу на гандлёвы цэнтар у горадзе Обэргаўзэн у зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія.

Падазраваныя — два браты з Косава 28 і 31 гадоў — былі затрыманыя ў Дуйсбургу з дапамогай інфармацыі, атрыманай ад службаў бясьпекі.

Паліцыя заявіла, што арышты ў Дуйсбургу ня маюць дачыненьня да справы Амры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG