Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрсія тэракту на борце Ту-154, які пацярпеў крушэньне над Чорным морам, не выключаецца


Падʼём рэштак самалёта
Падʼём рэштак самалёта

Пра гэта заявіў 29 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве начальнік службы бясьпекі палётаў авіяцыі Ўзброеных сілаў Расеі Сяргей Байнетаў, паведамляе Інтэрфакс.

Тэрарыстычным актам магло аказацца нейкае мэханічнае ўзьдзеяньне — не абавязкова выбух. Ён падкрэсьліў, што пакуль не адмаўляецца ніводная з магчымых вэрсіяў, сярод якіх: тэхнічная няспраўнасьць, патрапляньне птушкі ў рухавік, чалавечы фактар, няякаснае паліва.

Паводле Байнетава, узьніклая на борце «асаблівая сытуацыя», пра якую паведамлялася раней, доўжылася 10 з 70 сэкундаў палёту, вышыня якога не перавышала 250 мэтраў, а хуткасьць склала 360-370 кілямэтраў у гадзіну. Зьвестак пра тое, пад якім кутом самалёт урэзаўся ў ваду, пакуль няма.

Раней у чацьвер кіраўнік камісіі расьсьледаваньня авіякатастрофы, міністар транспарту Расеі Максім Сакалоў паведаміў пра завяршэньне «актыўнай фазы» пошукавых працаў на месцы авіякатастрофы.

Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расеі, які накіроўваўся з Сочы ў Сырыю, упаў у мора 25 сьнежня раніцай. Загінулі 92 чалавекі, у тым ліку больш за 60 артыстаў ансамблю імя Аляксандрава, вайскоўцы, журналісты, кіраўніца фонду «Справядлівая дапамога» Елізавета Глінка і чальцы экіпажу.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG