Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Charlie Hebdo зьмясьціў карыкатуру на катастрофу Ту-154


Ілюстрацыйнае фота.

Францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo у апошнім нумары апублікаваў дзьве карыкатуры на крушэньне расейскага самалёту Ту-154 у Чорным моры.

На першай карыкатуры — самалёт, які ідзе ў піке, у ілюмінатары вайсковец з працяглым гукам «а». Подпіс — «Рэпэртуар ваеннага хору Чырвонай арміі пашыраецца», паведамляе сайт расейскага тэлеканаду "Дождж".

На другім малюнку — падаючы авіялайнэр з подпісам: «Дрэнныя навіны... Пуціна там не было».

7 студзеня 2015 году ў Парыжы двое ўзброеных людзей распачалі страляніну ў рэдакцыі Charlie Hebdo, загінулі 12 чалавек. Ісламісты, якія ўчынілі напад, заявілі, што гэта была помста за карыкатуры на прарока Мухамеда. Гэтая трагічная падзея была нагодай для дыскусіі ў грамадзтве адносна дапушчальных межаў выказваньняў, якія могуць закрануць рэлігійныя альбо нацыянальныя пачуцьці іншых асобаў.

Самалёт Ту-154 Мінабароны Расеі разьбіўся ў нядзелю раніцай, неўзабаве пасьля вылету з Сочы, адкуль ён накіроўваўся ў Сырыю. На борце знаходзіліся 92 чалавекі — усе яны загінулі. У ФСБ заявілі, што не разглядаюць вэрсію пра тэракт, а прычынай катастрофы магла быць адмова рухавікоў з прычыны няякаснага паліва, тэхнічная няспраўнасьць або памылка пілёта.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG