Паліцыя Цюрыху пацьвердзіла гібель мужчыны, які напярэдадні ўвечары адкрыў страляніну ў ісламскім цэнтры. Яго цела было знойдзена недалёка ад месца злачынства, паведамляе Reuters. Прычыны сьмерці нападніка не ўдакладняюцца.
Ахвярамі страляніны ў Цюрыху сталі тры чалавекі — яны знаходзяцца ў шпіталі. Злачынства ўчыніў 24-гадовы грамадзянін Швайцарыі. Паводле паліцыі, ён ня быў зьвязаны з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Пры гэтым высьветлілася, што ў нядзелю малады чалавек учыніў забойства.
У Бэрліне вечарам 19 сьнежня адбыўся тэракт на калядным кірмашы: грузавік урэзаўся ў натоўп. Загінулі 12 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Паліцыя заявіла аб затрыманьні 23-гадовага ўцекача з Пакістану. Аднак, па дадзеных выданьня Die Welt, затрыманы, магчыма, не датычны да тэракту, а сапраўдны злачынец дагэтуль застаецца на свабодзе.