Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Багдадзе: загінулі ня менш за 18 чалавек


Ірацкі салдат на вуліцах Багдаду. Ілюстрацыйнае фота
Ірацкі салдат на вуліцах Багдаду. Ілюстрацыйнае фота

У Багдадзе сёньня рана раніцай адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі прынамсі 18 чалавек.

Як удакладняе AFP, дзьве бомбы падарваліся на ажыўленым рынку ў цэнтры гораду, ня менш за 38 чалавек былі параненыя. Як паведамляе Reuters, адно выбуховае прыстасаваньне прывёў у дзеяньне сьмяротнік, другое было закладзенае непадалёк.

Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Цяперашнія выбухі — самыя кровапралітныя зь сярэдзіны кастрычніка. Адказнасьць за большасьць падобных нападаў брала на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

У Багдадзе два з паловай месяцы дзейнічае асаблівы рэжым бясьпекі ў сувязі з распачатай 17 кастрычніка найбуйнейшай ваеннай апэрацыяй супраць джыхадзістаў, якія ўтрымліваюць горад Масул на поўначы краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG