Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваны віноўнік тэракту ў Бэрліне прысягаў «Ісламскай дзяржаве»


Туніскі ўцякач Аніс Амры, падазраваны ва ўчыненьні тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня, як мяркуецца, уваходзіў у экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава».

Пра сваю вернасьць лідэру «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі ён заяўляе на відэазапісе, разьмешчаным ісламістамі ў інтэрнэце. Амры кажа таксама пра намер адпомсьціць за мусульман, якія загінулі ў выніку авіяўдараў, і заклікае да нападаў на «крыжакоў».

У пятніцу ён быў забіты ў перастрэлцы з паліцыянтамі пад Міланам у Італіі.

У Нямеччыне працягваецца пошук магчымых саўдзельнікаў Аніса Амры. Устаноўлена, што нехта яму дапамог зьехаць цягніком з ФРГ у Італію праз Францыю.

19 сьнежня грузавік, за рулём якога, як мяркуецца, сядзеў менавіта Амры, заехаў у натоўп на калядным кірмашы ў цэнтры Бэрліну. Загінулі 12 чалавек, 48 — атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG