Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадальнікі самалёта на Мальце вызваляюць закладнікаў + ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

абноўлена

Выкрадальнікі самалёта лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airway на Мальце пагадзіліся выпусьціць закладнікаў.

На борце самалёта A320, як паведамлялася раней, знаходзяцца 118 чалавек — 111 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Сярод пасажыраў 82 мужчыны, 28 жанчын і адно дзіця. Злачынец раней паабяцаў вызваліць закладнікаў, калі будуць выкананыя яго патрабаваньні. Але што гэта за патрабаваньні — не паведамлялася.

МАЛЬТЫЙСКІ КАНАЛ TVM ВЯДЗЕ ЖЫВУЮ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЮ ТАГО, ЯК ВЫПУСКАЮЦЬ ЗАКЛАДНІКАЎ

Як паведаміў прэм’ер-міністар Мальты Джозэф Мускат, першымі борт захопленага ляйнэра пакінулі жанчыны і дзеці.

«На дадзены момант адпусьцілі 65 чалавек», — напісаў Мускат у сваім «Твітэры». Крыху пазьней Мускат напісаў, што празь нейкі час было адпушчана яшчэ 44 пасажыры.

Пазьней ён напісаў, што пачалі выпускаць і членаў экіпажу.

Паводле выданьня Malta Today, якое спасылаецца на ўрадавыя крыніцы, двое выкрадальнікаў папрасілі на Мальце прытулку.

Самалёт A320 лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, быў вымушаны ў пятніцу на патрабаваньне ўгоншчыкаў прызямліцца ў аэрапорце Мальты.

Адзін з пасажыраў заявіў экіпажу, што ў яго з сабой «ручная граната». Пазьней высьветлілася, што ён — прыхільнік колішняга лібійскага лідэра Муамара Кадафі, які быў забіты 20 кастрычніка 2011 году ў часе «Арабскай вясны».

Потым стала вядома, што захопнікаў двое, і ў чалавека з гранатай ёсьць саўдзельнік.

Цяпер рухавікі самалёта працуюць, а ён сам аточаны вайскоўцамі спэцназу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG