Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя захапілі самалёт са 118 пасажырамі на борце

абноўлена

Спэцназ у мальтыйскім аэрапорце.

Самалёт A320 лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways захапілі невядомыя. Авіяляйнэр, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, прызямліўся ў аэрапорце Мальты.

На борце самалёта, які ляцеў зь лібійскага гораду Сэба ў Трыпалі, знаходзяцца 118 чалавек. Як паведамляе Reuters, угоншчыкі пагражаюць падарваць ляйнэр. Невядома, якія патрабаваньні яны вылучаюць.

Інфармацыю пра самалёт пацьвердзіў і прэм'ер-міністар Мальты Джозэф Мускат. Паводле яго, праваахоўныя органы рыхтуюць аэрацыю, каб гарантаваць бясьпеку.

Аэрапорт, дзе прызямліўся самалёт, зачынены для наведвальнікаў, ўсе рэйсы перанакіроўваюцца ў аэрапорт Катані на востраве Сыцылія.

Мапа палёту самалёта зь Лібіі на Мальту.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG