Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На борце Ту-154, які разьбіўся, была беларуска


Як стала вядома, на борце самалёта Ту-154 была беларуска Аліна Івашка. Пра яе беларускае паходжаньне паведаміла стаўпецкая раённая газэта «Прамень»

Івашка родам з Савоняў Стаўпецкага раёну. У родную вёску Івашка пастаянна прыяжджала. Яе брат — Іосіф Цярэшка — працуе галоўным энэргетыкам ААТ «Жацерава»

Івашка каля 30 гадоў працавала ў ансамблі імя Аляксандрава загадчыцай аддзелу кадраў, дапамагала дырэктару і мастацкаму кіраўніку ансамблю. І толькі нядаўна, выйшаўшы на пэнсію, перайшла на пасаду касьцюмэра, стала езьдзіць з ансамблем у службовыя паездкі. На момант катастрофы ёй споўнілася 55 гадоў.

Лайнэр Мінабароны Расеі Ту-154, які кіраваўся ў Сырыю, 25 сьнежня ўпаў у акваторыі Чорнага мора паблізу сочынскага ўзьбярэжжа. Ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце самалёта, ня выжыў.

Загінулі 8 чальцоў экіпажу і 84 пасажыры, у тым ліку музыкі Акадэмічнага ансамблю расейскай арміі імя Аляксандрава і дзевяць расейскіх журналістаў. На расейскай вайсковай авіябазе ў Сырыі меўся быць навагодні канцэрт. Пазьней стала вядома, што фрагмэнты самалёта знайшлі за 1,5 кілямэтра ад узьбярэжжа гораду Сочы ў Чорным моры.

У Менску абвясьцілі жалобу 26 сьнежня ў сувязі з трагедыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG