Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як міліцыянты ў Віцебску затрымлівалі валянтэра: «Падставы зараз будуць»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебску пры выхадзе з крамы «Веста 139» міліцыя затрымала валянтэра руху, які змагаецца супраць гандлю няякаснымі прадуктамі крамах. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі ў якасьці падставы для затрыманьня назвалі адсутнасьць дакумэнтаў, якія б сьведчылі асобу.

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч патлумачыў Радыё Свабода, што дзеяньні міліцыянтаў парушалі закон «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», дзе вызначаныя падставы для затрыманьня — такімі падставамі, могуць быць падазрэньні ў адміністрацыйным правапарушэньні ці крымінальным злачынстве, але ня сам факт адсутнасьці дакумэнтаў.

Валянцін Стэфановіч кажа, што ў такіх выпадках ня варта супраціўляцца прадстаўнікам міліцыі, але раіць пасьля скардзіцца на іх незаконныя дзеяньні.

Валянтэра даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебску, спраўдзілі яго асобу і выпусьцілі. На супрацоўніка міліцыі, які праводзіў затрыманьне, падалі заяву аб неправамоцных дзеяньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG