Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнікі самалёта на Мальце здаліся

абноўлена

Пра гэта напісаў у сваім Твітэры прэм'ер-міністар Мальты Джозэф Мускат.

Абодва захопнікі самалёта зьмешчаныя пад варту.

Усе закладнікі, уключна з членамі экіпажу, вызваленыя.

Самалёт A320 лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, быў вымушаны ў пятніцу на патрабаваньне ўгоншчыкаў прызямліцца ў аэрапорце Мальты. На борце самалёта A320 знаходзіліся 118 чалавек — 111 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Сярод пасажыраў 82 мужчыны, 28 жанчын і адно дзіця. Злачынцы паабяцалі вызваліць закладнікаў, калі будуць выкананыя іх патрабаваньні. Але што гэта за патрабаваньні — не паведамлялася.

Адзін з пасажыраў заявіў экіпажу, што ў яго з сабой «ручная граната». Пазьней высьветлілася, што ён — прыхільнік колішняга лібійскага лідэра Муамара Кадафі, які быў забіты 20 кастрычніка 2011 году ў часе «Арабскай вясны». Потым стала вядома, што захопнікаў двое, і ў чалавека з гранатай ёсьць саўдзельнік.

Празь некаторы час выкрадальнікі пагадзіліся выпусьціць закладнікаў. Іх выпускалі партыямі: спачатку жанчын і дзіця, пазьней рэшту пасажыраў, пад канец з закладнікамі засталіся толькі члены экіпажу, якія пакінулі самалёт разам з выкрадальнікамі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG