Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цюменскага блогера асудзілі да двух гадоў калёніі-пасяленьня за пост супраць сырыйскай кампаніі


Аляксей Кунгураў
Аляксей Кунгураў

У Расеі Цюменскі абласны суд у аўторак вынес абвінаваўчы прысуд блогеру Аляксею Кунгураву – два гады калёніі-пасяленьня.

Блогер быў абвінавачаны ФСБ у адпаведнасьці з артыкулам «Апраўданьне тэрарызму» за пост у сацсетцы Livejournal. У публікацыі ён крытыкаваў дзеяньні расейскага войска ў Сырыі і, на думку чэкістаў, такім чынам апраўдваў тэрарыстычную групоўку «Ісламскую дзяржаву».

Кунгураў уваходзіць у «Камітэт 25 студзеня», створаны былым палявым камандзірам «ДНР» Ігарам Стралковым (Гіркіным), і прадстаўляе ў ім сталіністаў.

Справа супраць Кунгурава была заведзеная ў сакавіку 2016 году. Першапачаткова ФСБ спрабавала ўжыць супраць блогера артыкул «Тэрарызм», але абвінавачаньні паводле яго даказаць не ўдалося. Працэс па справе Кунгурава праходзіў у закрытым рэжыме.

Экспэртызу паста Кунгурава праводзіў дацэнт катэдры журналістыкі Цюменскага дзяржунівэрсытэту Ўладзімер Лысаў.

У сваім заключэньні Лысаў пісаў:

«Такім чынам, прааналізаваўшы тэкст блогера з нікнэймам kungurov, можна канстатаваць, што ў яго слоўных выразах прысутнічаюць заклікі да расколу ў грамадзтве, да канкрэтных, іншымі словамі, да рэвалюцыйных дзеяньняў пэўнага характару, да дэстабілізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця краіны».

Таксама экспэрт выявіў у блогера «словазлучэньні тэндэнцыйныя, агрэсіўна настроеныя, якія недвусэнсоўна заклікаюць да гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да прэзыдэнта Расеі», – паведаміла раней жонка блогера, спасылаючыся на матэрыялы справы.

Кунгураў – ня першы папулярны расейскі блогер, якога ФСБ спрабавала абвінаваціць у экстрэмізме і тэрарызме на падставе іх пастоў на сырыйскую тэму. Раней у рамках падобнай справы быў прысуджаны штраф паўмільёна рублёў расейскаму блогеру Антону Носіку. Аднак ён, адрозна ад Кунгурава, наадварот патрабаваў «сьцерці Сырыю з твару Зямлі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG