Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына прапануе 100 тысяч эўра за дапамогу ў арышце падазраванага ў бэрлінскім тэракце


Фотаздымкі падазравага, апублікаваныя паліцыяй

Нямецкія ўлады прапануюць 100 тысяч эўра за інфармацыю, якая дапаможа арышту грамадзяніна Тунісу, якога падзраюць ў нападзе ў Бэрліне 19 сьнежня.

У заяве, апублікаванай 21 сьнежня, нямецкая фэдэральная пракуратура папярэджвае, што 24-гадовы Аніс Амры можа быць «небясьпечны і ўзброены». Людзей заклікаюць неадкладна паведаміць у паліцыю, калі тыя яго пабачаць.

«Аніс Амры ростам 178 см і важыць каля 75 кг, мае чорныя валасы і карычневыя вочы», гаворыцца ў заяве.

12 чалавек загінулі і 48 былі параненыя, калі грузавік уехаў у натоўп на калядным кірмашы ў Бэрліне ўвечары 19 сьнежня. На пасажырскім сядзеньні грузавіка паліцыя знайшла мёртвага чалавека. Кіроўцы ў машыне не аказалася — за ім была арганізавана пагоня з дапамогай простых грамадзян, і празь некаторы час быў затрыманы выхадзец з Пакістану. Але пазьней бэрлінская паліцыя адпусьціла яго, бо мясцовыя праваахоўныя органы ня здолелі знайсьці пацьверджаньняў, што менавіта ён быў за рулём грузавіка.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG