Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб атручэньні «Глогам» арыштаваныя чацьвёра


Суд у Іркуцку арыштаваў чатырох абвінавачваных у справе аб масавым атручваньні сьпіртазьмяшчальнай вадкасьцю, якое ўжо забрала жыцьці 76 чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Яшчэ двое зьмешчаныя пад хатні арышт. Усяго была затрымана 19 падазраваных, сярод якіх уладальнікі гандлёвых пунктаў, а таксама меркаваны пастаўшчык вадкасьці «Глог» у розьнічную сетку, удакладняе агенцтва.

18 пацярпелых усё яшчэ застаюцца ў бальніцах.

У мінулую пятніцу ўрад Расеі на 30 дзён прыпыніў продаж нехарчовай прадукцыі з колькасьцю этылявага сьпірту, вышэйшай за 25 працэнтаў, за выключэньнем парфумы і вадкасьці для мыцьця шкла.

Людзі, якія атруціліся сурагатным алькаголем, пачалі паступаць у бальніцы Іркуцку зь 17 сьнежня. Высьветлілася, што канцэнтрат для ваннаў «Глог», які яны ўжывалі, зьмяшчаў сьмяротны яд — мэтаноль. Смакам і пахам ён не адрозьніваецца ад этылявага сьпірту, а першыя сымптомы атручваньня нагадваюць алькагольную інтаксыкацыю.

У Іркуцкай вобласьці быў уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG