У цэнтры Масквы ў машыне знойдзены мёртвым Алег Еравінкін — кіраўнік апарата кіраўніка кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Лайф».
Прычыны сьмерці Еравінкіна пакуль невядомыя. Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясіпекі (ФСБ) Расеі праводзяць праверку.
Як паведамляе «Лайф», 61-гадовы Еравінкін быў генэралам ФСБ, служыў у органах дзяржбясьпекі з 1976 году. У 1990-х ён працаваў у адміністрацыі прэзыдэнта Барыса Ельцына.
Пост кіраўніка апарата Сечына Еравінкін заняў у 2012 годзе.