Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам з артыстамі ансамблю Аляксандрава ў Сырыю запрашалі ляцець Іосіфа Кабзона


Іосіф Кабзон

Сьпявак Іосіф Кабзон, які часта выступаў з ансамблем імя Аляксандрава, заявіў, што дырыжор Валеры Халілаў прапаноўваў яму паляцець разам з ансамблем ў Сырыю, аднак Кабзон адмовіўся, бо меўся ў гэты час ляцець на лячэньне, паведамляе ТАСС.

Як паведамлялася раней, 64 артысты ансамблю імя Аляксандрава, у тым ліку кіраўнік ансамблю дырыжор Валерый Халілаў, загінулі ў выніку крушэньня ў раёне Сочы самалёта міністэрства абароны Расеі Ту-154.

У мінабароны РФ заявілі, што музыканты ансамблю імя Аляксандрава меліся выступіць на аэрадроме Хмэймім з навагодняй канцэртнай праграмай. Аднак пасля крушэньня ў СМІ зьявіліся паведамленьні аб тым, што артысты меліся выступаць не на аэрадроме Хмэймім, а ў Алепа.

Пазьней Бі-Бі-Сі паведаміла, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад накіраваў тэлеграму спачуваньня прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну ў сувязі з крушэньнем вайсковага самалёта Ту-154. У тэксьце тэлеграмы сярод іншага гаворыцца наступнае: «Зь велізарным жалем мы атрымалі вестку пра крушэньне расейскага самалёта Ту-154, на борце якога знаходзіліся нашы дарагія сябры, якія хацелі падзяліць з намі і жыхарамі Алепа радасьць перамогі і сьвятаў».

Самалёт міністэрства абароны Расеі Ту-154 раніцай 25 сьнежня зьнік пасьля вылету з аэрадрому Адлеру (Сочы) з экранаў радараў. На борце самалёта, які накіроўваўся ў Лятакію (Сірыя), знаходзіліся 92 чалавекі. Неўзабаве было пацьверджана, што самалёт разьбіўся.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай падзення Ту-154 у Сочы была тэхнічная няспраўнасць або памылка пілатавання. Пагодныя ўмовы былі добрымі. Пры гэтым, згодна з паведамленнях некаторых расійскіх СМІ, ФСБ не выключае версію тэракту.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG