Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — палітоляг Аркадзі Мошэс. Ён тлумачыць, чаму «дыпляматыя скандалу» ў выкананьні Лукашэнкі больш не працуе, канстатуе, што новы расейскі пасол Бабіч штотыдзень дае «праграмныя ўстаноўкі», і прадказвае, што кіраўнікі краін зноў могуць ні пра што не дамовіцца.