Госьць «Інтэрвію тыдня» — заснавальнік аналітычнага парталу Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. Ён адказвае на пытаньне, чаму паездка Лукашэнкі ў Сочы пераўтварылася ў незразумелы адпачынак, і заяўляе, што Расея вельмі істотна памянялася за апошнія 5 гадоў, а ў Менску гэтага не заўважылі.