Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І шапка ад Домрачавай за 40 рублёў. Што Пуцін і Лукашэнка апранулі на лыжную трасу


Свабода ўважліва паглядзела фатаздымкі зь нефармальнай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на лыжнай трасе ў Сочы. Вось што мы на іх пабачылі.

У чым быў Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка выйшаў на сочынскую трасу ў лыжах Volant аўстрыйскай вытворчасьці. Набыць такія ў Менску можна за 800–1300 даляраў. На галаве ў яго ня шлем, які надзяюць, калі катаюцца на горных лыжах, а шапка ад брэнду біятляністкі Дар’і Домрачавай.

Гэты галаўны ўбор згадаў тэлеканал «Беларусь-1» у сваім рэпартажы з Сочы. Набыць такую шапку можна за 40 рублёў. Гэта адзіная рэч беларускай вытворчасьці, якая відаць на Аляксандру Лукашэнку.

Лыжныя акуляры нямецкай вытворчасьці Bogner, як у Аляксандра Лукашэнкі, можна набыць у Менску за 55–70 даляраў.

На лыжную трасу Аляксандар Лукашэнка апрануў куртку ад японскага брэнду Descente. На ёй відаць эмблема японскай фірмы. Апроч эмблемы вышыты герб Беларусі. Свабода не знайшла гэтай курткі ў каталёгах Descente. Але кошты ў гэтага брэнда вагаюцца ад 300 да 1200 даляраў. Падобную куртку ў каталёгу знаходзім за 400 даляраў.

У чым быў Пуцін

Уладзімір Пуцін выйшаў на сочынскую трасу на лыжах аўстрыйскай вытворчасьці Blizzard Viva G. Гэтыя лыжы таньнейшыя, чым Лукашэнкавы — каштуюць каля 300 даляраў.

На Пуціну — куртка таксама японскай фірмы Descente, але з новай лінейкі. Набыць такую можна за 800 даляраў.

Лыжныя палкі францускай вытворчасьці Rossignol, як у Пуціна, можна набыць у Менску за 20–70 даляраў. Гарналыжныя чаравікі ад аўстрыйскай кампаніі Head, у якіх быў Пуцін, каштуюць у раёне 250–300 даляраў.

Лыжная маска ад кітайскай фірмы CSG каштуе 25–30 даляраў. Рэчаў расейскай вытворчасьці на Ўладзіміру Пуціну не заўважана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG