Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коля Лукашэнка катаецца ў Сочы з бацькам і Пуціным. ФАТАФАКТ


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (зьлева), прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка (справа) і ягоны сын Коля ( у цэнтры)

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў на сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным свайго сына Мікалая. 13 лютага яны ўсё разам каталіся на горных лыжах.

У расейскім курорце Сочы адбываюцца перамовы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Заўтра ў Сочы пройдзе трохбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Расеі, Ірану і Турэччыны па Сырыі.

Пасьля завяршэньня сёньняшніх перамоваў з удзелам чальцоў дэлегацый Лукашэнка і Пуцін разам выправіліся на адну з сочынскіх гарналыжных трасаў, паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.

Як паведамляе прэсавая служба беларускага кіраўніка, «графік знаходжаньня Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы прадугледжвае магчымасьць і для невялікага адпачынку».

«Дзякуй за тое, што запрасілі. Таму што мы часам замыкаемся ў рамках уласных праблем і з боку не бачым, што адбываецца. Вы правільна сказалі, што можна гадзіну-другую знайсьці для таго, каб перадыхнуць. Я гэтым скарыстаўся з раніцы. Дзякуй за трасы, якія былі падрыхтаваныя. І суправаджаючыя асобы, якія разам са мной прыехалі, вельмі задаволеныя былі» — сказаў Лукашэнка.

Аляскандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляскандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

«Для мяне гэта родны дом. Я ехаў па новай дарозе ўчора позна ўвечары і прыгадаў тую цяжкую савецкую трасу, па якой мы перасоўваліся. Страшна было глядзець уніз. Сёньня гэта зусім іншы курорт, іншая тэрыторыя. І я рады, што ў свой час беларусы пабудавалі тут свой дом. У нас тут два гатэлі, асабнякі, якія запоўненыя турыстамі, і працуем не на страту» — адзначыў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG