Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін будзе кантактаваць з Лукашэнкам у Сочы «так ці іначай» яшчэ два дні


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін пасьля лыжаваньня ў Сочы, 13 лютага

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, якія сустрэліся ў Сочы 13 лютага, будуць кантактаваць адзін з адным і ў два наступныя дні.

«Ужо заплянавана, што так ці інакш кантакты будуць працягвацца паміж Пуціным і Лукашэнкам заўтра [14 лютага — РС] і нават пасьлязаўтра [15 лютага — РС]», — цытуе Пяскова агенцтва ТАСС.

Пяскоў дадаў, што на 15 лютага заплянаваная сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі з удзелам міністраў дзьвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.

Пяскоў таксама ня выключыў, што вечарам 14 лютага Лукашэнка можа далучыцца да сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі, Турэччыны і Ірану, якая будзе прысьвечаная сытуацыі ў Сырыі.

«Пасьля завяршэньня афіцыйнай часткі трохбаковага саміту мы не выключаем, што можа і Аляксандар Лукашэнка таксама далучыцца да прэзыдэнтаў Расеі, Ірану і Турэччыны», — сказаў Пяскоў журналістам. Ён дадаў, што магчымая размова Лукашэнкі з трыма прэзыдэнтамі ня будзе датычыць сырыйскіх пытаньняў.

Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у Сочы, дзе 13 лютага ён правёў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, а потым пакатаўся з расейскім прэзыдэнтам і сынам Мікалаем на лыжах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG