Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія і Расея гатовыя завяршыць Другую сусьветную вайну. Але кожная на сваіх умовах 


Прэм'ер-міністар Японіі Сіндза Абэ і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэм'ер-міністар Японіі Сіндза Абэ і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Мірная дамова з Расеяй будзе падпісаная толькі пасьля дакладнага вызначэньня межаў «паўночных тэрыторый» — чатырох астравоў Курыльскай грады: Кунашыр, Шыкатан, Ітуруп і Хабамаі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ, паведамляе тэлеканал NHK.

Пры гэтым кіраўнік ураду адмовіўся адказваць на пытаньне пра магчымую перадачу Японіі толькі двух астравоў (Шыкатан і Хабамаі) замест чатырох. «Заключыць мірную дамову — значыць вызначыць мяжу», — канстатаваў Сіндза Абэ.

Японія дзесяцігодзьдзямі аспрэчвае прыналежнасьць чатырох астравоў Курыльскай грады, акупаваных СССР у канцы Другой сусьветнай вайны. Праз тэрытарыяльную спрэчку Расея і Японія дагэтуль не падпісалі мірнага пагадненьня.

Спрэчныя тэрыторыі
Спрэчныя тэрыторыі

Пасьля студзеньскіх перамоваў Сіндза Абэ і Ўладзіміра Пуціна стала вядома, што Токіё можа вярнуцца да дэклярацыі 1956 году, згодна зь якой Масква пагаджалася перадаць Шыкатан і Хабамаі.

Новая сустрэча кіраўнікоў дзьвюх дзяржаў заплянаваная на чэрвень. Расея раней заявіла, што галоўнае ня тое, хто каму што перадасьць, а заключэньне мірнай дамовы, якая нарэшце завершыць Другую сусьветную вайну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG