Гэта адбылося пасьля таго, як 9 лютага адзін з праваахоўнікаў выгукнуў «кладзіся, Бандэра» падчас затрыманьня актывістаў.
Прадстаўнікі Сырыйскіх дэмакратычных сіл (СДС) паведамілі, што захапілі частку тэрыторыі ва ўсходняй Сырыі, якая была пад кантролем групоўкі «Ісламская дзяржава».
Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка назвала неадэкватнымі дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей у Кіеве 9 лютага.
«Дзевяноста адсоткаў нас — вайскоўцаў — незадаволеныя» — заявіў палкоўнік Рубэн Пас Хімэнэс у відэазвароце.
Калі заганяць людзей у вузкую сетку катэгорый, дзе беларускай мове проста няма месца, дык яе і ня будзе. Каму гэта трэба? І навошта?
«Памерла ў рэанімацыі, у якую Насту доўга не пускалі, бо яна знаходзіцца пад хатнім арыштам праз сваю грамадзянскую і, нават можна сказаць, маральную пазыцыю»
Дзяржаўная памежная служба Украіны заяўляе аб тым, што расійскія памежнікі не прапускаюць украінскіх грамадзян «у масавым парадку».
Новы прэм’ер-міністар Латвіі Крышʼяніс Карыньш заявіў, што чальцам ягонага ўраду ня варта ўдзельнічаць у захадах, прысьвечаных памяці легіянэраў Waffen SS. Шэсьці з гэтай нагоды штогод праходзяць у цэнтры Рыгі.
У чым асаблівасьці сёлетніх прэзыдынцкіх выбараў ва Ўкраіне? Як кандыдаты ці кандыдаткі абяцаюць спыніць вайну альбо перамагчы ў ёй? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай службы Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Ганна Соўсь.
Прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў, што яго другая сустрэча з Кім Чэн Ынам адбудзецца ў канцы лютага.
Суд у Лёндане канфіскаваў рахункі сына былога прэмʼер-міністра Малдовы Уладзіміра Філата Ўлада Лукі на суму амаль 600 тысяч даляраў.
Паводле Канстытуцыі, менавіта народ — галоўны вырашальнік лёсу дзяржавы. Гэта палажэньне Канстытуцыі дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 і 13 скліканьняў лічаць галоўным для захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны.
Грэцкія заканадаўцы ў пятніцу ўхвалілі уступ Македоніі ў NATO. Такім чынам Грэцыя стала першым чальцом NATO, які ратыфікаваў пратакол аб далучэньні Македоніі.
Старэйшая сястра тайскага караля, прынцэса Ўболратана, будзе прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра краіны.
Якія перавагі і недахопы маюць удзел і няўдзел у выбарах, зладжаных дыктатурай? Чаму беларусы ходзяць на выбары? Ці можна аб’яднаць тых, хто ня ходзіць на выбары?
Група вайсковых інспэктараў са Злучаных Штатаў Амэрыкі 11-14 лютага праінспэктуе адну з вайсковых частак Узброеных сіл Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ўстрывожаная пачаткам крымінальнага перасьледу пскоўскай журналісткі Сьвятланы Пракопʼевай за меркаваньне, выказанае ёю у расейскім СМІ. Расейскія ўлады палічылі, што яна нібыта «апраўдвае тэрарызм».
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны завяршыла рэгістрацыю кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта, якія адбудуцца 31 сакавіка. Радыё Свабода публікуе поўны сьпіс 44 прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Японія за 15 гадоў дзеяньня праграмы дапамогі чарнобыльскім раёнам Беларусі ажыцьцявіла 45 праектаў на суму 3,7 мільёна даляраў.
Як вялікія дадзеныя (big data) і штучны інтэлект мяняюць наш сьвет. Гутарка Францішка Вячоркі і Юрыя Дракахруста
Пра гэта паведаміў журналістам 8 лютага кіраўнік дыпляматычнай місіі Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага.
Паводле сацыёлягаў з адміністрацыі Лукашэнкі, апазыцыі не давяраюць 75% беларусаў. Такія лічбы публікуе Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце.
У лістах яму прапануюць спыніць прыватнае расьсьледаваньне пад пагрозай публікацыі фатаграфій.
У Сырыі 31 студзеня «пры выкананьні баявога заданьня» загінуў расейскі вайсковец-кантрактнік, 25-гадовы жыхар гораду Ціхарэцку Краснадарскага краю Максім Плятнёў.
Міністэрства абароны ЗША плянуе вывесьці амэрыканскія войскі з Сырыі да канца красавіка 2019 году, паведаміла выданьне The Wall Street Journal са спасылкай на неназваныя афіцыйныя крыніцы.
Трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручваньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году.
«Расея рыхтуецца да вайны» — з такім загалоўкам 7 лютага выйшаў даклад Швэдзкага інстытуту абаронных дасьледаваньняў, дзяржаўнага агенцтва пры Міністэрстве абароны краіны.
Свабода сабрала асноўную інфармацыю пра пэрспэктывы эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны. Такі стратэгічны курс 7 лютага быў замацаваны ў Асноўным Законе гэтай дзяржавы.
На першы погляд, скандальная рэакцыя кіраўніка прэсавай службы міністэрства абароны палкоўніка Ўладзімера Макарава на пытаньне карэспандэнта НН Арцёма Гарбацэвіча цалкам апісваецца загалоўкам гэтага блогу — фразай з анэкдоту пра прапаршчыка.
Кіеўскі цэнтар «Нова Європа» апытаў аналітыкаў з розных краін пра тое, якім чынам агрэсіўная расейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі можа паўплываць на рэгіянальную бясьпеку і як Украіна і заходнія партнэры павінны рэагаваць на гэтыя зьмены.
Калі б беларускія дэпутаты, прымаючы ў 1994-м Канстытуцыю, прыгледзеліся да біяграфіі вэнэсуэльскага дыктатара Гомэса, дык уяўлялі б, які рэжым будзе панаваць у Беларусі наступныя чвэрць стагодзьдзя.
«Я жыву ў гэтай атмасфэры апошнія пяць гадоў, і пагрозы фізычнай ліквідацыі ў мой адрас кожны год гучаць ад тых ці іншых нацыянал-радыкалаў».
Свабода падлічыла тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі за 10 гадоў па інфармацыі з ягонага афіцыйнага сайту. У лідэрах — Расея, Украіна і Казахстан.
Беларусь паставіла на экспарт у 2018 годзе харчоў на 5 мільярдаў 235 мільёнаў даляраў.
Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў лічыць важным умацаваньне саюзу з Расеяй ва ўмовах выхаду ЗША з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — «адзіны кандыдат» у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў у 2006 годзе Аляксандар Мілінкевіч. Ён лічыць, што апазыцыя павінна адказаць на пытаньне, чаму яна ідзе на выбары, калі выбараў няма, і заяўляе, што без дыялёгу ўлады і грамадзтва не ўтрымаць самастойнасьць краіны.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах другі раз за месяц разбураная вандаламі. Гэта адбылося неўзабаве пасьля адзначэньня 25-ай гадавіны візыту прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Мы сабралі самае асноўнае пра розныя выпадкі вандалізму ў Курапатах.
Эўрапейскі Зьвяз і Вялікабрытанія працягнуць перамовы ў справе выхаду Брытаніі з ЭЗ, але Брусэль адхіляе магчымасьць унясеньня зьменаў у раней ўзгоднены тэкст пагадненьня аб Брэксыце.
Францыя ў чацьвер адклікала для кансультацыі свайго амбасадара ў Рыме, абвінаваціўшы прадстаўнікоў італьянскіх уладаў ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы.
Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, канчаткова разбураны.
Краіны — чальцы Канвэнцыі Эспа (Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце) у чацьвер абвясьцілі, што пляцоўка для будаўніцтва па Беларускай АЭС была абраная неналежным чынам, з парушэньнем канвэнцыі.
Эстрадны сьпявак Аляксандар Саладуха атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту 1 траўня на менскім стадыёне «Дынама».
Кансэрватыўны амэрыканскі палітычны актывіст, які быў у сувязі з Марыяй Буцінай, быў абвінавачаны вялікім журы ў махлярстве з выкарыстаньнем электронных сродкаў плацяжу і адмываньні грошай, гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры ЗША ў Паўднёвай Дакоце.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла прэзыдэнцкі закон аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю наконт стратэгічнага курсу Ўкраіны на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз і NATO.
У замаху на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры ўдзельнічалі больш за два чалавек, пры гэтым трэці падазраваны расеец дагэтуль можа знаходзіцца ў Брытаніі.
Чыноўнікі з Паўднёва-Сахалінска заявілі, што Смаленшчына не адносіцца да тэрыторыі Расеі. Такім чынам яны паспрабавалі ўхіліцца ад кампэнсацыі выдаткаў на паездку мясцовай жыхаркі, паведамляе расейскі рэсурс Readovka.ru.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пачне новае парлямэнцкае расьсьледаваньне, задача якога высьветліць, ці не зьяўляюцца фінансавыя інтарэсы прэзыдэнта Трампа рухальнай сілай рашэньняў, якія прымае ён сам, чальцы яго адміністрацыі, ягоныя родныя або бізнэс-партнэры.
Генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг таксама заявіў, што Расея ўсё яшчэ можа вярнуцца да выкананьня Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД), паведамляе «Голас Амэрыкі».
У Расеі не атрымаецца выцесьніць ЗША з Блізкага Ўсходу. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу FoxBusiness заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Загрузіць яшчэ