Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпіша кампрамісны дакумэнт і абвесьціць надзвычайнае становішча, — Белы Дом


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае на мітынгу ў Эль-Паса, штат Тэхас, 11 лютага 2019

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпіша дасягнуты Кангрэсам кампрамісны дакумэнт, які мае гарантаваць бясьпеку амэрыканскіх межаў, паведаміла агенцтва Associated Press.

Аднак, у хуткім часе прэзыдэнт ЗША абвесьціць надзвычайнае становішча, якое дасьць яму права накіроўваць грошы зь іншых бюджэтных праектаў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

​«Прэзыдэнт зноўку выконвае сваё абяцаньне пабудаваць сьцяну, абараніць мяжу і гарантаваць бясьпеку нашай вялікай краіны», — заявіла 14 лютага прэсавая сакратарка Белага Дому Сара Сандэрс.

Яна дадала, што Трамп «зробіць іншыя выканаўчы дзеяньні — у тым ліку надзвычайнае становішча — каб гарантаваць, што мы спынім крызіс нацыянальнай бясьпекі і гуманітарны крызіс на нашай мяжы».

Як паведамляе Бі-бі-сі, кампраміс, якога дасягнулі амэрыканскія заканадаўцы прадугледжвае $1.3 мільярда даляраў на памежную бясьпеку, але не выдаткоўвае грошай на сьцяну, якую абяцаў пабудаваць Трамп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG