Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Трамп хоча пабудаваць сьцяну на мяжы з Мэксыкай, то што там цяпер? Тлумачым


Трамп аглядае варыянты канструкцыі сьцяны
Трамп аглядае варыянты канструкцыі сьцяны

Галоўная тэма апошняга тыдня ў ЗША — канфлікт паміж Кангрэсам і прэзыдэнтам Трампам праз сьцяну на мяжы з Мэксыкай. Трамп заявіў, што мае намер выканаць перадвыбарчае абяцаньне і пабудаваць сьцяну. Кангрэс ж наадрэз адмовіўся даваць на гэта грошы, а гэта запытаныя прэзыдэнтам $5,6 млрд.


А што, цяпер на мяжы няма агароджы?

Фармальна ёсьць: плот на мяжы з Мэксыкай улады ЗША пачалі будаваць яшчэ ў 90-я гады. Але цяперашні «плот» уяўляе сабой не адзіную «сьцяну», а мноства дробных і буйных платоў рознага дызайну і тэхнічнай абсталяванасьці. Яны былі пастаўлены ў розныя гады рознымі штатамі і прыгранічнымі тэрыторыямі і мала ўніфікаваныя. Дзесьці гэта паўнавартасны плот, як у Каліфорніі і Тэхасе, а дзесьці да яго дадаецца «віртуальная сьцяна»: камэры назіраньня і датчыкі руху, якія дазваляюць адсачыць парушальнікаў мяжы.
Менавіта гэты ўчастак мяжы шмат у чым прапануецца ўзяць за ўзор для «сьцяны Трампа».​

Чаму для Трампа сьцяна такая важная?

Трамп — ня першы, хто кажа пра сьцяну. Гэты пункт практычна ў «трампаўскай» фармулёўцы зьмяшчаецца ў праграме Рэспубліканскай партыі з 2012 года. Рэспубліканцы настойваюць, што пункт аб падобнай сьцяне нават утрымліваўся ва «Ўказе аб сьцяне бясьпекі», прынятым у 2006 годзе (дакумэнт прадугледжваў будаўніцтва сьцяны прыкладна на траціне працягласьці мяжы паміж ЗША і Мэксыкай). Але нават у гэтым урэзаным выглядзе паўнавартасны плот на мяжы з Мэксыкай так і не быў пабудаваны на 100%.

Трамп перакананы, што будаўніцтва сьцяны:

  • дасьць магчымасьць скараціць дзяржвыдаткі на паліцэйскія і сілавыя структуры, паколькі будзе менш злачыннасьці,
  • паменшыць выдаткі ўладаў ЗША на ўтрыманьне, легалізацыю або дэпартацыю нелегалаў,
  • скароціць сьмяротнасьць насельніцтва ЗША ад наркотыкаў.


Колькі гэтая сьцяна каштуе, гэта хто-небудзь лічыў?

Будаўніцтва агароджы на мяжы ў ваколіцах Сан-Дыега ў Каліфорніі
Будаўніцтва агароджы на мяжы ў ваколіцах Сан-Дыега ў Каліфорніі

​Кошт паўнавартаснай сьцяны ацэньваўся па-рознаму: называліся лічбы ў $ 8 млрд, $ 12 млрд, $ 15-25 млрд (адзнака Bernstein Research). Найбольш рэалістычнай лічбай варта лічыць унутраны дакумэнт Дэпартамэнта ўнутранай бясьпекі ЗША, які ў лютым 2017 года апублікаваў Reuters. У ім будаўніцтва сьцяны ацэньвалася ў $ 21,6 млрд і павінна было заняць тры з паловай гады ад моманту пачатку будаўніцтва.


За што будуць будаваць, калі не дамовяцца?

Сьцяна на мяжы ЗША і Мэксыкі ў ваколіцах Ціхуаны
Сьцяна на мяжы ЗША і Мэксыкі ў ваколіцах Ціхуаны

Washington Post нагадвае, што ў мінулым годзе Пэнтагон не выдаткаваў прыкладна $ 10 млрд сродкаў ваеннага бюджэту. Яны могуць быць перададзены на сьцяну, калі Трамп вырашыцца ўвесьці надзвычайнае становішча. Плюс у бюджэце ваеннага ведамства ёсьць каля $ 13 млрд, якія не былі выкарыстаны ў мінулыя гады. Гэтага павінна хапіць па прынамсі на два гады фінансаваньня пабудовы сьцяны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG