Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі. Ён камэнтуе той факт, што ўпершыню за некалькі гадоў слова «Беларусь» зноў прагучала ў прэзыдэнцкім пасланьні Пуціна, и лічыць, што найбліжэйшымі гадамі Масква будзе мякка трымаць пальчатку на горле незалежнасьці Беларусі.
Прадстаўнік NATO падкрэсьліў, што альянс ня хоча новай гонкі ўзбраеньняў і ня мае намеру разгортваць у Эўропе новую ядзерную зброю.
«Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: ці рэформы, або сталы гнёт расейцаў».
Джордж Фрыдман, заснавальнік і кіраўнік амэрыканскай выведвальна-аналітычнай карпарацыі Stratfor, у інтэрвію Радыё Свабода адказаў на пытаньне, якую краіну ён бачыць у найбольшай небясьпецы з боку Расеі.
Эўрапейская Рада апублікавала рашэньне аб зьменах у візавым кодэксе. Дакумэнт прадугледжвае павышэньне збору для атрыманьня шэнгенскай візы з 60 да 80 эўра.
Толькі 10,2% апытаных заявілі, што не плянуюць удзельнічаць у выбарах, і яшчэ 16,3% ня вызначыліся са сваім кандыдатам.
У суботу, 23 лютага, польскія нацыяналісты правядуць шэсьце ў Гайнаўцы, большасьць жыхароў якой беларусы і праваслаўныя. Апэляцыйны суд у Беластоку падтрымаў рашэньне беластоцкага акружнога суду, які адмяніў забарону мерапрыемства.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы ў Маскве з пасланьнем да Фэдэральнага сходу, заявіў, што Расея разгорне ракетныя сыстэмы, нацэленыя ня толькі на ўзбраеньні, але і на цэнтры прыняцьця рашэньняў на тэрыторыі ЗША ды іхных саюзьнікаў.
У штогадовым пасланьні да Фэдэральнага сходу прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выказаўся пра неабходнасьць умацоўваць каардынацыю ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.
У Эўрапарлямэнце ідзе праца над агульнаэўрапейскім «Законам Магніцкага», які ўрад і парлямэнт Нідэрляндаў прапанавалі прыняць летась.
Складальнікі пэтыцыі за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Васіля Быкава атрымалі адмоўны адказ з аблвыканкаму.
Сын прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева Гейдар ў 9-гадовым узросьце стаў уладальнікам асабняка ў прэстыжным закрытым пасёлку на Рублёва-Успенскай шашы «Сады Маендорф» у Расеі, паведамляе сайт «Праект».
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук афіцэра Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Расеі Алега Іваньнікава. Украінскія ўлады абвінавачваюць яго па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — «стварэньне тэрарыстычнай арганізацыі, кіраўніцтва або ўдзел у ёй» і «вядзеньне агрэсіўнай вайны».
Амэрыканскі эсьмінец «Дональд Кук» зноў увайшоў у Чорнае мора для правядзеньня сумесных вучэньняў з Украінай ды іншымі саюзьнікамі, аб’явілі ў ВМС ЗША, паведамляе «Голас Амэрыкі».
«Трэба нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў» ідэі міжнародных перамоваў, «аналягічных Хэльсынскаму працэсу».
Карпарацыя Microsoft выявіла новыя хакерскія атакі на эўрапейскія аналітычныя цэнтры і некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі «дэмакратыі і празрыстасьці выбараў» і «зьвязаныя з чыноўнікамі». Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным блогу кампаніі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім у інтэрвію Свабодзе разважае пра магчымыя вынікі перапісу 2019 году, пра «мяккую беларусізацыю» і працэс арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 19 лютага заявіў, што хацеў бы завяршэньня паўночнакарэйскай ядзернай праграмы, аднак ня бачыць неабходнасьці ў сьпешцы і не настойвае на вызначэньні канкрэтнай даты поўнага ядзернага раззбраеньня Пхэньяну.
Міністар абароны Вэнэсуэлы Ўладзімір Падрына заявіў, што вайскоўцы застануцца на ахове межаў краіны. Ён сказаў пра гэта праз суткі пасьля заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб «разглядзе ўсіх варыянтаў» пры перадачы ўлады ў Вэнэсуэле.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў 19 лютага распараджэньне аб стварэньні новага віду ўзброеных сіл ЗША — Касьмічных войскаў, якія засноўваюцца ў дадатак да касьмічнага камандаваньня.
Міністар абароны Вэнэсуэлы Уладзімір Падрыні Лопэс заявіў, што адхіленьне прэзыдэнта Нікаляса Мадура ад улады і стварэньне новага апазыцыйнага ўраду можа адбыцца толькі «праз нашы трупы».
У аўторак, 19 лютага, прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу у паведаміў у Твітэры аб тым, што ягоныя намаганьні ўмацаваць статус Ерусаліму ў якасьці сталіцы Ізраілю, прыносяць вынікі. Яшчэ дзьве краіны гатовыя адкрыць свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Ерусаліме.
У Францыі невядомыя апаганілі каля 80 магіл на габрэйскіх могілках. Гэта адбылося ў камуне Кацэнгайм на паўночным усходзе краіны. На помніках зьявіліся блакітныя свастыкі, а таксама надпісы на нямецкай мове.
Упершыню на постсавецкай прасторы трапіў за краты былы прэзыдэнт. Другі прэзыдэнт Армэніі 64-гадовы Робэрт Качар’ян, які кіраваў краінай з 1998 па 2008 год, абвінавачаны ў зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу.
На паседжаньні, прысьвечаным пятай гадавіне «рэвалюцыі годнасьці», ён прачытаў верш Галіны Крук, прысьвечаны падзеям 2014 году.
19 лютага ў Варшаве галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Натальля Радзіна была ўзнагароджана мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Супраць старэйшага сына экс-прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна выставілі абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і адмываньні грошай.
Даручэньня павялічыць насельніцтва да 15–20 млн пакуль ня выканалі.
18 лютага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў вэнэсуэльскіх вайскоўцаў перайсьці на бок кіраўніка апазыцыі Хуано Гуайдо, прызнанага ЗША ў якасьці часовага кіраўніка Вэнэсуэлы, і прыгразіў непрыемнымі для іх наступствамі ў выпадку адмовы.
Расея зьнішчыла пашкоджаныя пры транспартаваньні ракеты для комплексаў C-400, якія была прадала ў Кітай. Пра гэта 18 лютага паведаміў кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў.
Некалькі штатаў ЗША падалі ў суд на прэзыдэнта Дональда Трампа, абвінаваціўшы яго ў стварэньні канстытуцыйнага крызісу.
Страхі і спадзевы жыхароў сямі эўрапейскіх краін вывучалі аўтары дасьледаваньня Security Radar (Радар бясьпекі), выпушчанага нямецкім фондам імя Фрыдрыха Эбэрта.
Брак базавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам «контрапрадуктыўны для абодвух бакоў», заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на сустрэчы з эўрапейскім камісарам у пытаньнях бюджэту і чалавечых рэсурсаў Гюнтэрам Этынгерам.
Новы дзяржаўны Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) фактычна дублюе функцыі зьліквідаванага Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру. Свабода паглядзела, чым ён будзе адрозьнівацца і які статус будзе мець.
Сацыяльная сетка Facebook заблякавала некалькі англамоўных акаўнтаў, зьвязаных з расейскім мэдыяпраектам Russia Today. Гэта адбылося пасьля публікацыі CNN пра тое, што гэтыя акаўнты схавалі ад сваіх чытачоў, што яны фінансуюцца зь бюджэту расейскага ўраду.
18 лютага ў Менску прайшлі перамовы Эўрапейскага камісара па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэра Этынгера з кіраўніцтвам Беларусі.
Саміт Вышаградзкай чацьвёркі, які павінен быў праходзіць 14-18 лютага ў Ерусаліме, не адбудзецца.
«Мы заўсёды будзем надзейным партнэрам Эўрапейскага зьвязу, і за беларускі кірунак, амаль паўтары тысячы кілямэтраў, вы можаце не турбавацца. Вядома ж, мы хочам, каб падобныя пачуцьці былі ўзаемнымі».
Пра гэта ён сказаў падчас гульні ў хакей з Уладзімірам Пуціным у Сочы.
Выявілася, указ аб стварэньні Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў ліквідуе ІАЦ. Цяпер будзе «Дзяржаўны антыфэйкавы інстытут»?
Спэцыяльны прадстаўнік ЗША па пытаньнях Украіны Курт Волкер заявіў, што Расея ўзяла паўзу і не жадае ўдзельнічаць у перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе да заканчэньня выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне.
Днём 17 лютага ў сталіцы Ўкраіны прайшла акцыя пратэсту супраць «фэйкавых мітынгаў». Шэраг украінскіх СМІ сьцьвярджае, што акцыю арганізавалі пранкеры.
Міністар сьцьвярджае: 84% апытаных пасьля праходжаньня службы лічаць, што «армія дала ім толькі пазытыў».
Беларусь і Польшча правядуць дыялёгі на ўзроўні міністраў абароны і па лініі МЗС з нагоды праблемаў, зьвязаных з ідэяй стварэньня на польскай тэрыторыі пастаяннай вайсковай базы ЗША «Форт Трамп».
Дыпляматычны скандал справакавала выказваньне прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу з нагоды польскага «закону аб Галакосьце», які выклікаў бурныя дыскусіі.
Тысячы сэрбскіх антыўрадавых дэманстрантаў пікетуюць 11-ю суботу запар. 16 лютага частка пратэстоўцаў маршыравалі па вуліцах Бялграду і зьбіралі подпісы за «Пагадненьне з народам»
У суботу, 16 лютага ў Маямі мітынгоўцы прайшлі маршам уздоўж знакамітай вуліцы Ocean Drive. Ініцыятарам правядзеньня выступіў Флорыдзкі аддзел Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня «БАЗА».
На Гайгейтскіх могілках у Лёндане ў суботу другі раз за апошнія два тыдні апаганілі магілу Карла Маркса.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ мінулай восеньню намінаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру, паведамляе японская газэта Asahi са спасылкай на крыніцу ў японскім урадзе.
Загрузіць яшчэ