Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША пра Іран: «Мы хочам, каб яны паводзілі сябе, як нармальная краіна»


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо даў інтэрвію Радыё Фарда — іранскай службе Радыё Свабода — па выніках двухдзённай канфэрэнцыі «Будучыня міру і бясьпекі на Блізкім Усходзе», якая прайшла ў Польшчы 13-14 лютага.

Сярод іншага, Пампэо адказаў на пытаньне журналіста пра тое, што некаторыя назіральнікі ўспрымалі гэтую канфэрэнцыю як частку намаганьняў Вашынгтону правесьці «зьмену рэжыму» ў Іране:

«Гэта была гістарычная падзея. Тут былі ізраільцы і арабы, якія сядзелі разам і вялі размову пра небясьпеку, якую ўтварае Іран. Вашынгтон ня быў рухавіком гэтых намаганьняў. Мы, вядома ж, ясна далі зразумець нашую заклапочанасьць Ісламскай Рэспублікай Іран і мы выдаткавалі значныя рэсурсы, каб зьменшыць гэтыя рызыкі. Мы будзем працягваць гэта рабіць, бо мы хочам, каб голас іранскага народу быў урэшце пачуты. Мы хочам зьмены ў паводзінах рэжыму. Мы хочам, каб яны паводзілі сябе, як нармальная краіна.

У мінулым траўні я акрэсьліў 12 ключавых рэчаў, якія Ісламскай Рэспубліцы Іран трэба зрабіць, каб вярнуцца ў супольнасьць нацыяў. Мы штодня праводзім палітыку, якая мае на мэце дасягнуць гэтага. І калі гэта атрымаецца, увесь Блізкі Ўсход, і ўвогуле ўвесь сьвет будуць бясьпечнейшым месцам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG