Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея павялічыла пастаўкі газу ў Беларусь на 7%


На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Сочы абмяркоўваліся энэргетычная пытаньні. Па словах расейскага прэзыдэнта, якія цытуе расейскае выданьне «Коммерсант», аб’ёмы паставак вуглевадародаў, нафты і газу захоўваюцца на прадугледжаным дамовамі ўзроўні.

«Ведаю, што нашы калегі — з нашага боку віцэ-прэмʼер Козак Дзьмітрый Мікалаевіч — са сваім калегам беларускім сустракаецца, апошняя сустрэча была ў канцы мінулага году. Ідзе ўзгадненьне пазыцый, якія патрабуюць гэтага ўзгадненьня», — прыводзіць словы Ўладзіміра Пуціна прэс-служба Крамля.

Як паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на матэрыялы да сустрэчы прэзыдэнтаў, Расея ў 2018 годзе павялічыла пастаўкі газу ў Беларусь да 20,33 млрд кубамэтраў газу супраць 19 млрд кубамэтраў у 2017 годзе, а таксама 18 млн тон нафты (годам раней — аналягічны паказчык ). Такім чынам, Расея павялічыла пастаўкі газу ў Беларусь на 7%.

Сёньня ў Сочы пачаліся перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнім часам адносіны паміж Расеяй і Беларусьсю абвастрыліся з прычыны нежаданьня Масквы прадаставіць зьніжку на газ і нафту. Аляксандар Лукашэнка выказваў асьцярогі паглынаньня Беларусі Расеяй, піша расейскае выданьне. У студзені прэзыдэнт Беларусі заявіў, што тэмы абʼяднаньня з Расеяй няма ў парадку дня.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр — зьмена спагнаньня экспартнага мыта на падатак на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Раней і да канца 2018 году ў Расеі экспарт сырой нафты абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны.
  • Мыта не спаганялася зь паставак у Беларусь на 18-20 мільёнаў тон у год.
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў, а за наступныя 4 гады недаатрымае 11 мільярдаў пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч казаў, што агульныя страты ад падатковага манэўру ацэньваюцца ў 8–12 млрд даляраў.
  • Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Беларусь разьлічвала на кампэнсацыю каля 310–315 мільёнаў даляраў.
  • У якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля 405 млн даляраў. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG