Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая контрaвыведка вывучае сувязі Расeі з правымі партыямі Нямеччыны


Экс-старшыня нямецкай праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Фрауке Пэтры — адна з тых, каго падазраюць у сувязях з Крамлём
Экс-старшыня нямецкай праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Фрауке Пэтры — адна з тых, каго падазраюць у сувязях з Крамлём

Фэдэральнае ведамства абароны канстытуцыі Нямеччыны (BfV), якoe выконвае функцыі контравыведкі, вывучае сувязі Расеі зь нямецкімі ультраправымі партыямі. Пра гэта ў чацьвер са спасылкай на крыніцы ў выведцы паведамілі адразу некалькі газэтаў, якія ўваходзяць у нямецкую мэдыягрупу Madsack.

СМІ паведамляюць, што ў аўторак у Потсдаме адбылася сустрэча кіраўніцтва ведамства абароны канстытуцыі з прадстаўнікамі рэгіянальных аддзяленьняў. На ёй былі выказаныя асьцярогі, што Масква можа паспрабаваць паўплываць на эўрапейскія выбары ў траўні і на тры рэгіянальныя галасаваньні ва ўсходніх рэгіёнах Нямеччыны. У прыватнасьці, абмяркоўваліся сувязі паміж Крамлём, найбуйнейшай нямецкай апазыцыйнай партыяй «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) і яшчэ адной ультраправай партыяй — «Права». Паводле дадзеных контравыведкі, Масква разглядае іх «у якасьці магчымых саюзьнікаў у спробе дэстабілізаваць Захад».

У 2017 годзе, напярэдадні фэдэральных выбараў у Нямеччыне, тагачасны лідэр AfD Фрауке Пэтры прылятала ў Маскву, дзе сустракалася са сьпікерам Дзяржаўнай думы Вячаславам Валодзіным, яго намесьнікам Пятром Талстым і прадстаўнікамі фракцыі ЛДПР — Уладзімірам Жырыноўскім і Леанідам Слуцкім. Тады прадстаўнікі нямецкай выведкі палічылі, што AfD мела «мінімальны і абмежаваны кантакт» з Расеяй. Цяпер на сустрэчы ў Потсдаме было прынятае рашэньне стварыць групу экспэртаў для больш поўнага расьсьледаваньня гэтых сувязяў у бліжэйшыя месяцы.

Нямецкія СМІ адзначаюць, што «патэнцыйны ўплыў Расеі на заходнія выбары выклікае сур’ёзную заклапочанасьць» пасьля перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША і расьсьледаваньня спэцпракурора Робэрта Мюлера аб «магчымай змове Масквы з кампаніяй Трампа».

Расея адмаўляе ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары, а Трамп назваў расьсьледаваньне Мюлера «паляваньнем на ведзьмаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG