Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскол у кіраўніцтве нямецкіх правых папулістаў


Сустаршыня нямецкай правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Фраўкэ Пэтры заявіла, што ня ўвойдзе ў склад фракцыі AfD ў Бундэстагу. Яна дэманстратыўна пакінула прэс-канфэрэнцыю кіраўніцтва партыі, прысьвечаную вынікам парлямэнцкіх выбараў.

Альтэрнатыва для Нямеччыны прайшла ў Бундэстаг упершыню. Яна набірае 13%, прычым на ўсходзе Нямеччыны — у былой ГДР — за AfD прагаласавалі амаль 23% выбарнікаў.

Пэтры, якая аказвае памяркоўнае крыло ў «Альтэрнатыве для Нямеччыны», разышлася ў поглядах з палітыкамі, якія прадстаўляюць радыкальнае крыло. Зь імі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Пэтры безупынна ўзьнікалі рознагалосьсі.

Партыя выступае за ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі, адмову ад эўра і адмену санкцыяў супраць Расеі.

Перамога Мэркель: спадзявалася «на лепшы вынік», але «стратэгічная мэта дасягнутая»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG