Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога Мэркель: спадзявалася «на лепшы вынік», але «стратэгічная мэта дасягнутая»


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Дзейны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што яе блёк ХДЗ/ХСЗ дасягнуў стратэгічнай мэты на парляменцкіх выбарах, якія адбыліся 24 верасня.

На парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне, якія прайшлі 24 верасьня, перамогу атрымаў блёк хрысьціянска-дэмакратычных партыяў ХДЗ/ХСЗ на чале з канцлерам Ангелай Мэркель. Пра гэта сьведчаць папярэднія афіцыйныя вынікі галасаваньня па выніках апрацоўкі ўсіх бюлетэняў, апублікаваныя ў ноч на панядзелак, 25 верасьня. Такім чынам, Мэркель прэтэндуе на чацьвёрты тэрмін паўнамоцтваў канцлера.

Блёк ХДЗ/ХСЗ падтрымалі 33 адсоткі выбарнікаў. За іх цяперашніх партнэраў ва ўрадавай кааліцыі, сацыял-дэмакратаў на чале з Мартынам Шульцам, выказаліся 20,5 адсотка выбарнікаў, паведамляе Deutsche Welle. Абедзьве партыі панесьлі прыкметныя страты ў параўнаньні зь мінулымі выбарамі. У 2013 годзе кансэрватары набралі 41,5 адсотка, сацыял-дэмакраты — 25,7 адсотка. Сацыял-дэмакраты, якія паказалі найгоршы вынік у сваёй гісторыі, ужо абвясьцілі пра сыход у апазыцыю.

На трэцім месцы — правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» з 12,6 % галасоў. Далей ідуць: лібэральная Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, Левая партыя — 9,2% і партыя «Саюз-90» / «Зялёныя» — 8,9%. Астатнія партыі атрымалі менш за 5 адсоткаў, неабходных для праходжаньня ў парлямэнт.

Мэркель прызнала, што спадзявалася «на лепшы вынік» партыі на гэтых выбарах і будзе прыслухоўвацца да «трывог» выбарнікаў правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая ўпершыню трапляе ў парлямэнт, каб вярнуць іхныя галасы.

Таксама Мэркель заявіла пра гатоўнасьць стварыць новы ўрад Нямеччыны.

«Мы моцная партыя, і наша задача — сфармаваць урад», — заявіла Мэркель падчас выступу перад прыхільнікамі.

Паводле зьвестак мэдыякампаніі DW, яўка выбарнікаў склала 75 адсоткаў, на папярэдніх выбарах у галасаваньні прынялі ўдзел 71,5 адсотка выбарнікаў.

Юры Дракахруст. Эўропа з абліччам Мэркель

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG