Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Мэркель перамагае на выбарах у Бундэстаг. Ультраправыя набралі больш, чым чакалася


У Нямеччыне абвешчаныя папярэднія неафіцыйныя вынікі выбараў у Бундэстаг. З 8 да 18 гадзін 61,5 мільёнаў грамадзян краіны мелі магчымасьць волевыяўленьня і выбару паміж 42 партыямі розных калібраў і масьцяў.

Па выніках першых экзыт-полаў, лідыруе з 32, 5 працэнтамі, як і чакалася, блёк партыяў Ангелы Мэркель ХДЗ-ХСЗ партыя. Другі вынік — 20 адсоткаў у сацыял-дэмакратаў, але для партыі і для яе лідэра Мартына Шульца гэты вынік — горшы за многія гады — амаль роўны паразе.

Упершыню трапіла ў Бундэстаг партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая набрала нават больш за чаканую колькасьць галасоў — 13,5 адсотка. Гэтая партыя апярэдзіла тры іншыя партыі, якія трапляюць у парлямэнт: партыя Свабодных дэмакратаў з 10,5, партыя „Зялёныя“ з 9,5 працэнта і Левая партыя з 9 адсоткамі. Але гэта пакуль папярэднія прагназаваныя экзыт-полам вынікі.

Пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў, якія, як чакаецца, ня будуць моцна адрозьнівацца ад дадзеных экзыт-полаў, пачнуцца перамовы аб стварэньні кіруючай кааліцыі.

Самая простая магчымасьць — сфармаваць так званую «вялікую кааліцыю» хрысьціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў. Аднак ніводнай зь дзьвюх найбуйнейшых партыяў ня хочацца гэтага рабіць, бо кожная імкнецца праводзіць уласную палітыку і чымсьці розьніцца ад бліжэйшага суперніка.

У ХДЗ Ангелы Мэркель ёсьць магчымасьць абысьціся без сацыял-дэмакратаў, сфармаваўшы так званую «Ямайку» — чорна-жоўта-зялёную кааліцыю хрысьціянскіх дэмакратаў, свабодных дэмакратаў і зялёных. Аднак калі спадзявацца на зьвесткі экзыт-полаў, яна ня будзе валодаць большасьцю ў Бундэстагу.

Наймацнейшы варыянт сацыял-дэмакратаў — кааліцыя «чырвоны-чырвоны-зялёны», якая абʼядноўвае другую па колькасьці партыю ў Бундэстагу зь «Левымі» (Die Linke) і «Зялёнымі».

«Альтэрнатыва для Нямеччны» ня зможа ўвайсьці ні ў якія кааліцыі, бо напярэдадні выбараў усе іншыя партыі адмовіліся ўступаць зь ёй у хаўрус.

Эўропа з абліччам Мэркель

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG