Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне праходзяць выбары ў парлямэнт


Агітацыйныя плякаты Ангелы Мэркель і Марціна Шульца ў Бэрліне
Агітацыйныя плякаты Ангелы Мэркель і Марціна Шульца ў Бэрліне

У Нямеччыне 24 верасьня праходзяць выбары ў парлямэнт. Чакаецца, што ў іх выніку Ангела Мэркель стане канцлерам у чацьвёрты раз, а ў Бундэстаг упершыню з часоў Другой усясьветнай вайны могуць трапіць правапапулісцкія партыі.

Ангела Мэркель і яе супернік сацыял-дэмакрат Мартын Шульц заклікалі выбарцаў супрацьстаяць правым папулістам з новай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая выступае супраць прыёму мігрантаў і ўцекачоў і якой варожаць 10–13 адсоткаў галасоў.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыель заявіў, што «ўпершыню з часоў Другой усясьветнай вайны сапраўдныя нацысты будуць сядзець у парлямэнце Нямеччыны».

Ангела Мэркель прэтэндуе на чацьвёрты тэрмін паўнамоцтваў канцлера, а ейная партыя «Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз» можа атрымаць паводле апытаньняў больш за траціну галасоў выбарцаў.

У нямецкай канстытуцыі няма абмежаваньняў на колькасьць тэрмінаў на пасадзе канцлера для аднаго чалавека.

Чакаецца, што ў парлямэнт пройдуць таксама „Зялёныя“, Свабодная дэмакратычная партыя і Левая партыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG