Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю ў Нямеччыне адбудуцца выбары ў бундэстаг


Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала аднапартыйцаў зрабіць усё магчымае, што паўплываць на пазыцыі тых выбарнікаў, якія яшчэ ня вызначыліся. Яна сустрэлася з маладымі актывістамі ХДС у Бэрліне ў суботу, 23 верасьня.

Паводле Мэркель, выбарнікам трэба нагадваць аб прыхільнасьці ХДС да падтрымкі сям’і, адмовы ад павышэньня падаткаў і зьніжэньня падаткаў для сярэдняй клясы. Канцлерка таксама падкрэсьліла, што ХДС лічыць неабходным захаваць у Нямеччыне разнастайнасьць каранёў, культур і дыялектаў. Яна заявіла, што менавіта такі падыход робіць Нямеччыну мацнейшай.

Паводле апошняга апытаньня, рэйтынг ХДС зьнізіўся да 34 працэнтаў, а сацыял-дэмакратаў гатовыя падтрымаць 21 працэнт выбарнікаў. Правапапулісцкую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» падтрымліваюць ужо 13 працэнтаў апытаных, а «зялёных» — 8 працэнтаў. Рэйтынг Левай партыі і свабодных дэмакратаў застаўся нязьменным на ўзроўні адпаведна 11 і 9 працэнтаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG