Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр прарасейскай партыі Латвіі, якога вінавацяць у карупцыі, захаваў пасаду мэра Рыгі


Мэр Рыгі Ніл Ушакоў
Мэр Рыгі Ніл Ушакоў

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў захаваў свой пост. Учора на пазачарговым пасяджэньні Рыская дума не падтрымала патрабаваньне апазыцыі аб адстаўцы Ушакова. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

За адстаўку Ушакова прагаласавала 20 дэпутатаў, супраць — 33. Падчас пасяджэньня апазыцыйныя дэпутаты абвінавачвалі Ўшакова ў карупцыйных скандалах, а таксама ў няздольнасьці гарадзкіх уладаў зьменшыць чэргі ў дзіцячыя сады і эфэктыўна ўтрымліваць вуліцы.

Падставай для вынясеньня пытаньня аб адстаўцы Ўшакова сталі нядаўнія ператрусы, якія супрацоўнікі Бюро па прадухіленьні і барацьбе з карупцыяй Латвіі правялі ў доме мэра Рыгі і ў яго кабінэце ў будынку Рыскай думы. Яны былі зьвязаны з расьсьледаваньнем справы аб карупцыі ў муніцыпальным транспартным прадпрыемстве «Рыгас сатыксмэ» пры закупцы тралейбусаў і трамваяў у чэскай кампаніі «Шкода» і польскай «Салярыс».

Сам Ушакоў пасьля ператрусаў заявіў аб сваёй недатычнасьці да якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў.

Ніл Ушакоў заняў пасаду мэра Рыгі ў 2009 годзе, у 2017 годзе яго пераабралі на трэці тэрмін. Ушакоў узначальвае партыю «Згода», папулярную сярод расейскамоўнага насельніцтва Латвіі. У 2018 годзе партыя заняла першае месца на парлямэнцкіх выбарах. Апазыцыя двойчы патрабавала адстаўкі Ніла Ўшакова, аднак рыскія дэпутаты адмовіліся вызваляць яго з пасады мэра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG