Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэра Рыгі правялі ператрус


Гіл Ушакоў. Фота з Фэйсбуку мэра Рыгі
Гіл Ушакоў. Фота з Фэйсбуку мэра Рыгі

Супрацоўнікі латвійскага бюро прадухіленьня і барацьбы з карупцыяй правялі ператрус у кабінэце мэра Рыгі Ніла Ушакова. Паводле мясцовых СМІ, работнікі бюро вынесьлі з кабінэту дакумэнты і кампутар.

Яны выйшлі адтуль разам з дырэктарам юрыдычнага ўпраўленьня думы Рыгі Янісам Ліепіньшам. Усе яны адмовіліся адказваць на пытаньні журналістаў.

Крыніцы таксама паведамляюць, што ператрус прайшоў і ў доме Ўшакова.

У 2018 годзе ў Латвіі разгарнуўся буйны карупцыйны скандал. Паводле сьледзтва, супрацоўнікі Рыскага муніцыпальнага прадпрыемства «Рыгас Сатксмэ» прысабечылі € 800 тысяч за пастаўку гораду 200 аўтобусаў і тралейбусаў. Паводле падазрэньня ў карупцыі затрыманыя дзевяць чалавек, а віцэ-мэр Рыгі Андрыс Амэрыкс, які курыраваў пытаньні разьвіцьця транспарту, на тле скандалу сышоў у адстаўку.

Сам Ніл Ушакоў кажа, што, хоць і ўсьведамляе сваю адказнасьць у карупцыйнай справе, сыходзіць у адстаўку не зьбіраецца. А патрабаваньне аб роспуску думы называе неканстытуцыйным і «палітычнай гульнёй». І калі такое рашэньне будзе прынятае — абяцае аспрэчыць яго ў Канстытуцыйным судзе.

Ушакоў кіруе Рыгай ўжо больш як дзевяць гадоў: першы раз ён стаў мэрам яшчэ ў 2009 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG