У ЗША сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм і сэнатар-дэмакрат Роберт Мэнэндэс падрыхтавалі праект новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле дадзеных агенцтва, абмежаваньні тычацца верагоднага ўмяшаньня Масквы ў выбары ў іншых краінах, а таксама зьвязаныя з сытуацыяй на Украіне.
Магчымыя абмежаваньні закрануць шэраг расейскіх банкаў, энэргетычных кампаній і сыстэмы абслугоўваньня сувэрэннага доўгу Расеі, піша Reuters. Агенцтва адзначае, што санкцыі таксама могуць закрануць расейскія праекты, зьвязаныя са звадкаваным прыродным газам.
Акрамя таго, паводле Reuters, сэнатары прапануюць увесьці абмежавальныя меры ў дачыненьні да фізычных асоб, зьвязаных з расейскім прэзыдэнтам, якія маюць дачыненьне да карупцыі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў