Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Менскай вобласьці заявіў, што новыя крыжы ў Курапатах трэба ўзгадняць з уладамі


Курапаты зімой, ілюстрацыйнае фота
Курапаты зімой, ілюстрацыйнае фота

Пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін лічыць законным прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці актывістаў, якія летась аднаўлялі спарахнелыя і зьніклыя крыжы на тэрыторыі Курапатаў.

Некалькі актывістаў былі пакараныя пасьля таго, як на іх складаў пратаколы Бараўлянскі спэцлясгас, да якога належыць урочышча.

«Ужо вядома пра 6 такіх выпадкаў, калі парушальнікаў прыцягвалі да адказнасьці паводле 3 часткі 19 артыкула Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Але я ня бачу тут парушэньняў», — сказаў Алег Лаўрухін і спаслаўся на тое, што Курапаты — гэта культурна-гістарычная каштоўнасьць, якая падпадае пад дзеяньне Кодэксу аб культуры.

«Паводле Кодэксу ўсе працы на гэтай тэрыторыі патрабуюць асобнай працэдуры ўзгадненьня. Таму хочуць усталяваць крыж — хай узгадняюць, атрымаюць дазвол мясцовай улады — і калі ласка. Хочуць аднавіць крыж — тое самае», — сказаў пракурор Лаўрухін.

Пракуратура аднавіла праверку па заяве «Поедем поедим»

Таксама Лаўрухін паведаміў журналістам, што пракуратура Менскай вобласьці загадала аднавіць праверку па заяве дырэкцыі рэстарацыі «Поедем поедим», якая просіць завесьці крымінальную справу на абаронцаў Курапат за перашкоды падчас пікетаваньня ўстановы.

«У сьнежні мінулага году паводле гэтай зьявы міліцыяй была вынесеная пастанова аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы, але летась у студзені гэтая пастанова пракуратурай была адмененая і праверка працягнутая. Але тут няма ніякага падтэксту. Такіх выпадкаў сотні, калі пракуратура лічыць, што праверка праведзена недастаткова, і патрабуе яе аднавіць», — сказаў Лаўрухін.

Дырэкцыя рэстарацыі «Поедем поедим» просіць завесьці супроць пікетоўцаў крымінальную справу паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула — 3 гады пазбаўленьня волі.

Рэстарацыю «Поедем поедим» пікетуюць з пачатку чэрвеня 2018 году. Пікетоўцы раздаюць улёткі з заклікам не наведваць рэстарацыю і патрабуюць яе закрыцьця, бо лічаць, што ўстанова пабудаваная з парушэньнем закону і супярэчыць прынятым у грамадзтве нормам маралі.

За вандалізм у Курапатах распачалі дзьве крымінальныя справы

Лаўрухін запэўніў, што праваахоўнікі сочаць за сытуацыяй у Курапатах: маўляў, «што там адбываецца, штодзённа кладзецца на стол пракурору раёну, мне і маім намесьнікам».

Цяпер, пацьвердзіў ён, распачатыя дзьве крымінальныя справы за ванладізм: 15 студзеня за пашкоджаны «Крыж пакуты» і 5 лютага за разьбітую «лаву Клінтана».

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG