Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год таму пачалася абарона Курапатаў ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру


Пачатак будаўніцтва каля Курапатаў, 16 лютага 2017 году

Год таму, 16 лютага 2017 году, грамадзкасьць распачала абарону Курапатаў ад чарговага наступу. Прыватнае прадпрыемства «Белрэканструкцыя» ўзялося было будаваць тут бізнэс-цэнтар.

Будаўнічая пляцоўка разьмясьцілася за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапацкіх крыжоў, на плошчы, якая ўваходзіла ў ахоўную зону Курапатаў. Гэты кавалак зямлі Менгарвыканкам прадаў прадпрымальнікам, скараціўшы межы ахоўнай зоны ўрочышча.

Актывісты палітычных партый і рухаў, грамадзкія актывісты, мясцовыя жыхары і неабыякавыя грамадзяне выступілі супраць будоўлі. Праз колькі дзён актывісты «Маладога фронту» ўсталявалі тут намётавае мястэчка, каб круглыя суткі бараніць месца ад забудовы.

Абаронца Курапатаў прыкаваў сябе да бампэра МАЗа будаўнікоў. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00

Супрацьстаяньне будаўнікоў ды ўладаў, з аднаго боку, і грамадзкасьці — з другога доўжылася больш за месяц і завяршылася перамогай: прадпрыемства «Белрэканструкцыя» адмовілася ад будаўніцтва. Але шмат каго з абаронцаў затрымалі, судзілі і аштрафавалі.

Адзін з удзельнікаў абароны Курапатаў, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, які таксама атрымаў буйны штраф за ўдзел у абароне Курапатаў, падкрэсьлівае, што тая перамога не зьніжае патрэбы бараніць урочышча і сёньня:

«Ёсьць такія чуткі, што нібыта ў сакавіку мае распачаць працу сумнавядомы „Бульбаш-хол“ — рэстаранна-забаўляльны комплекс, разьмешчаны ў непасрэднай блізкасьці ад курапацкага лесу. Верагодна, што гэткі „падарунак“ улада рыхтуе грамадзкасьці да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, якое мы будзем сьвяткаваць 25 сакавіка. Таму мы мусім быць пільнымі: грамадзкасьць не пацерпіць такога зьдзеку».

Бізнэсовец пра згорнутае будаўніцтва ля Курапатаў: «Мы не атрымалі ніякай кампэнсацыі»

XS
SM
MD
LG