Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцаў Курапатаў аштрафавалі на 40–45 базавых

абноўлена

Акцыя пратэсту пад рэстарацыяй «Поедем поедим» у Курапатах, архіўнае фота
Акцыя пратэсту пад рэстарацыяй «Поедем поедим» у Курапатах, архіўнае фота

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 20 ліпеня вынесеныя прысуды актывістам, якіх днём раней затрымаў АМАП пад менскім рэстаранам «Гранд Кушавель».

Леаніду Кулакову прысудзілі штраф 45 базавых (1102.5 рублёў), Маі Навумавай — і Вользе Мікалайчык — 40 базавых велічынь (980 рублёў).

Вольгу Мікалайчык судзіла судзьдзя Вікторыя Шабуня, Леаніда Кулакова – судзьдзя Валер Есьман, Маю Навумаву – судзьдзя Міхаіл Хома.

Актывісты да таго раздавалі наведнікам буклеты з інфармацыяй пра сытуацыю з рэстаранам «Поедем поедим» пад Курапатамі. Абодва рэстараны належаць, прынамсі ў значнай меры, Леаніду Зайдэсу.

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце, меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі. За час пратэстаў актывістам былі выпісаныя дзясяткі штрафаў за «неанкцыянаванае мерапрыемства» або «парушэньне правілаў дарожнага руху», шэраг актывістаў адсядзеў па 10 сутак.
  • 20 ліпеня сузаснавальнік рэстарацыі «Поедем поедим» Леанід Зайдэс выступіў з заявай для СМІ: адмовіўся закрыць рэстарацыю, прапанаваў грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў.
  • Актывісты адмовіліся ад прапановы і ў прынцыпе перамоваў зь ім, у тым ліку праз тое, што ён удзельнічаў у бойцы з абаронцамі Курапатаў. Яны абвясьцілі байкот усім рэстарацыям Зайдэса.

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG