Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэстаран ля Курапатаў запрацаваў, нягледзячы на пратэсты

абноўлена

Забаўляльная ўстанова ў Курапатах
Забаўляльная ўстанова ў Курапатах

Актывісты, якія пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстарану «Поедем поедим» ля мэмарыялу ахвяраў сталінізму ў Курапатах, сталі сьведкамі, як ён пачаў прымаць наведнікаў позна ўвечары 5 чэрвеня.

Працяг: Міліцыянты не далі пікетоўцам паставіць намёт каля рэстарацыі «Паедзем паядзім»

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Дагэтуль дакладна невядома, хто ўладальнік рэстарацыі. Яе адрас супадае з адрасам ТАА «Амізбел», яго прадстаўнікі не ідуць на кантакт. Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст».
  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

6 траўня наведнікі рэстарана «Паедзем, паядзім» — мужчына з жанчынай, якія выйшлі з тэрыторыі комплексу — пацьвердзілі Свабодзе, што яна працуе. «Так, можна добра паесьці», — сказалі яны.

Каля 16-й гадзіны міліцыянты не далі пікетоўцам паставіць намёты каля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Падчас жывога эфіру была затрыманая карэспандэнтка «Белсату» Кацярына Андрэева. Пасьля затрыманьня яна паведаміла ў фэйсбуку, што яе вязуць у Бараўлянскі пастарунак.

У Бараўлянскім райадзьдзеле міліцыі на журналістку склалі пратакол за працу без акрэдытацыі. Пачынаючы з 2017 года гэта 8-ы аналягічны пратакол. Па ранейшых Кацярына Андрэева была пакараная штрафамі.

Журналістку Кацярыну Андрэеву затрымлівае намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму Максімовіч Мікалай Васілевіч
Журналістку Кацярыну Андрэеву затрымлівае намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму Максімовіч Мікалай Васілевіч
«Супрацоўнікі ў цывільным» каля брамы рэстарацыі
«Супрацоўнікі ў цывільным» каля брамы рэстарацыі
На Паўла Севярынца міліцыя склала некалькі пратаколаў
На Паўла Севярынца міліцыя склала некалькі пратаколаў
Павел Севярынец раздае буклеты з інфармацыяй пра Курапаты наведнікам «Поедем поедим»
Павел Севярынец раздае буклеты з інфармацыяй пра Курапаты наведнікам «Поедем поедим»
Ахоўнік Дзьмітры нясе прывезеныя рэчы. Машыну зь імі не пусьцілі праз праз браму актывісты
Ахоўнік Дзьмітры нясе прывезеныя рэчы. Машыну зь імі не пусьцілі праз праз браму актывісты
Пратаколы за знаходжаньне на праезнай частцы склалі на Дзяніса Мандзіка і Ганну Сьмілевіч
Пратаколы за знаходжаньне на праезнай частцы склалі на Дзяніса Мандзіка і Ганну Сьмілевіч
Таксама пасадзілі ў машыну і адабралі намёт у Арсенія Дзядка
Таксама пасадзілі ў машыну і адабралі намёт у Арсенія Дзядка

5 чэрвеня сьведкамі адкрыцьця ўстановы сталі рэжысэр Аляксей Туровіч і грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў. Паводле іх, дзесьці а 21-й гадзіне афіцыянты пачалі абслугоўваць наведнікаў за столікамі. Аркуш з надпісам «Закрыто» зьнік з брамы. Праўда, сёньня, калі на подступах зьявіліся пратэстоўцы, паперку вярнулі назад.

Як і ў папярэднія дні, з раніцы адзін за адным да рэстарана пад’яжджаюць фургоны з прадуктамі. Таксама ахова прапускае дзяўчат, якія кажуць, што ідуць па аб'явах аб працаўладкаваньні.

«Вы мне псуяце мой абед!» Наведніка рэстарацыі ўкусілі абаронцы Курапатаў. ВІДЭА

Адзін з ініцыятараў супраціву Павал Севярынец прапанаваў ставіць намёты, распачынаць кругласутачную варту і вывешваць на агароджы інфармацыю пра масавыя расстрэлы ў Курапатах.

Пікетоўцы тым часам чытаюць па чарзе патрыятычныя вершы. Пасьля гэтага яны пачалі блякаваць уезд у рэстаран, тлумачаць кіроўцам, што гэта акцыя пратэсту супраць дзейнасьці забаўляльнай установы ў непасрэднай блізкасьці ад народнага мэмарыялу.

На пікетоўцаў пачалі складаць пратаколы
На пікетоўцаў пачалі складаць пратаколы

Міліцыянты пачалі складаць пратаколы на ўдзельнікаў акцыі. У прыватнасьці, за «выхад на праезную частку» будуць пакараныя Павал Севярынец і Леанід Кулакоў.

Пікетоўцы не працусьцілі на тэрыторыю рэстарану аўтамабіль, які прывёз вугаль для гатаваньня шашлыкоў. Пераносіць пакункі ахоўнікам давялося самім.

Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран

Рэстарацыю пад лесам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек, зьбіраюцца адкрыць на месцы комплексу, які раней меў назву «Бульбаш-хол». Той комплекс пачалі будаваць у ахоўнай зоне мэмарыялу, але пасьля пачатку будаўніцтва межы ахоўнай зоны пасунулі.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG