Спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ па Трохбаковай кантактнай групе ў Менску Марцін Сайдзік заявіў, што ТКГ выканала ўсе задачы перад сустрэчай у «нармандзкім фармаце» 9 сьнежня ў Парыжы.
Чаму Літва адмовілася ад перамоваў адносна Беларускай АЭС пры пасярэдніцтве Фінляндыі ? Адказвае дырэктар праграмы Ўсходняга партнэрства ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.
У Сьвята-Елісавецінскім манастыры і яго крамках зьбіраюць подпісы пад зваротам да Лукашэнкі з просьбай ініцыяваць закон «аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых полавых вычварэньняў непаўналетнім» і ўвесьці адказнасьць за гэтыя дзеяньні ў Крымінальны кодэкс.
У Швэцыі апэляцыйны суд акругі Свэа адхіліў скаргу расейскага газавага манапаліста «Газпром» на адно з рашэньняў Стакгольмскага арбітражу па спрэчцы з украінскай кампаніяй «Нафтогаз».
У Фінляндыі цяпер працуюць дзьве АЭС, адна зь іх — з савецкімі рэактарамі.
Паводле кіргіскіх экспэртаў, ад 200 да 300 мільёнаў даляраў мог вывезьці з Кіргізстану былы прзыдэнт Курманбек Бакіеў. Ён зьбег з краіны пасьля рэвалюцыі 2010 году і знайшоў прытулак у Беларусі.
Калі закон прымуць, былога прэзыдэнта амаль ня змогуць асудзіць.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што захаваньне зьвязу NATO зьяўляецца найважнейшым прыярытэтам для краіны.
Кіпрская газэта Πολιτησ (Politis) раскрыла імёны некалькіх расейцаў, пазбаўленых грамадзянства Кіпру пасьля таго, як да іх узьніклі «эканамічныя пытаньні».
Мэр Ашгабату, сталіцы Туркмэністану, Шамухамэт Дурдылыеў прэзэнтаваў новы варыянт помніка сабаку пароды туркмэнскі алабай, «дапрацаваны ў адпаведнасьці з заўвагамі, зробленымі прэзыдэнтам».
Камітэт судовай улады Кангрэсу ЗША запрасіў прэзыдэнта Дональда Трампа ці ягонага прадстаўніка ўзяць удзел у чарговых слуханьнях аб імпічмэнце 4 снежня.
Расейскія войскі, якія дысьлякуцца ў Лібіі, «дэстабілізуюць» гэтую краіну, заявіў 26 лістапада памочнік дзяржсакратара ЗША па блізкаўсходніх справах Дэвід Шэнкер.
Экс-прэм’ера Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі, былога генэральнага сакратара камуністычнай партыі і экс-кіраўніка МУС абвінавачваюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Міністры замежных справаў Эстоніі, Літвы, Швэцыі і Ўкраіны 26 лістапада выступілі з сумеснай заявай адносна палітыкі Расеі і «працяглай агрэсіі» у дачыненьні да Ўкраіны.
Канкрэтных датаў няма, але пляны агучыў міністар эканомікі.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец будзе ўдзельнічаць у праймэрыз правацэнтрысцкай кааліцыі.
Вайна, вайна ніколі не мяняецца. Ці ўсё зьмянілася, і цяпер ідуць войны, пра якія вы і ня чулі?
Міністар замежных справаў Нямеччыны Хайка Мас лічыць, што падзяляць эўрапейскую і амэрыканскую бясьпекі «было б вельмі небясьпечна», і заклікае да стварэньня экспэртнай камісіі па рэформе NATO.
75% тэленавінаў перад выбарамі дэпутатаў — пра Лукашэнку. Гэта не наўпрост рэкамэндуюць мяняць, а проста адзначаюць. Парушэньнямі ня лічаць і гандаль, і канцэрты на ўчастках.
Сянцоў сказаў, што разглядае прэмію не як узнагароду для яго асабіста, але і для ўкраінскіх палітвязьняў у Расіі, у кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данбасу, а таксама для ўкраінскіх актывістаў і вайскоўцаў.
Літва адмовілася ад прапановы Фінляндыі паўдзельнічаць у трохбаковых кансультацыях зь Беларусьсю наконт пэрспэктываў Астравецкай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца на завяршальнай стадыі будаўніцтва, паведамляе Інтэрфакс.
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
Старшыня БСДП (Грамада) перадаў кіраўнікам МЗС Фінляндыі і Швэцыі сьпіс сябраў выбарчых камісяў трох акругаў з просьбай не адкрываць ім візы, паведамляе БелаПАН.
А 5-й раніцы пратэстоўцаў пад парлямэнтам у Тбілісі жорстка разагналі, ёсьць прынамсі тры пацярпелыя і 28 затрыманых.
Украінская служба Радыё Свабода зладзіла дыскусію на тэму сацыяльна-эканамічных і вайсковых наступстваў расейскай акупацыі Крыму.
Ва Ўкраіне казалі, што з караблёў «паздымалі нават пляфоны, разэткі і ўнітазы».
Губэрнатар Калінінградзкай вобласьці выказаў перакананьне, што Лукашэнка ня меў на ўвазе нічога кепскага
У іх частка ўдзельнікаў акцыі пратэсту маюць намер правесьці ноч.
На матчы ў Нямечччыне беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сьцягамі на просьбу беларускай фэдэрацыі футболу, патлумачыў прэсавы сакратар нямецкага футбольнага зьвязу.
Галоўная інфармацыйная перадача на грамадзкім канале TVP цалкам праігнаравала масавую прысутнасьць беларусаў у Вільні 22 лістапада, а ў адным з кадраў беларускі сьцяг выдалі за польскі.
Да акцыі ўжо далучыліся лідэры і прыхільнікі апазыцыйных палітычных партый.
25 лістапада Беларусь з рабочым візытам наведваюць міністры замежных спраў Фінляндыі і Швэцыі. Яны правялі перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які дазваляе прызнаваць «замежнымі агентамі» фізычных асобаў. Дакумэнт падтрымалі 311 дэпутатаў, чацьвёра ўстрымаліся.
Лукашэнка расказаў пра размову аб выбарах у Палату прадстаўнікоў зь міністрамі замежных спраў Швэцыі — Ан Ліндэ і Фінляндыі — Пэка Хаавіста.
Аляксандар Лукашэнка 25 кастрычніка сустрэўся з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Расеі Антонам Аліханавым.
Буйныя інфармацыйныя агенцтвы «байкатавалі» ўрачыстасьць, нават пра яе не згадаўшы. Затое на многіх менш афіцыйных пляцоўках адзначаўся выразна «антырасейскі кантэкст» публічнай дзеі.
Кандыдаты ад апазыцыйных рухаў і партый у Ганконгу атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у раённыя саветы дэпутатаў 18 акругаў Ганконгу, якія прайшлі 24 лістапада.
У другім туры празаходні Кляўс Яганіс перамог левую экс-прэм’ерку Віярыку Дэнчылэ.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр папрасіў пайсьці ў адстаўку міністра вайскова-марскога флёту Рычарда Спэнсэра, які меў дачыненьне да спрэчнага разгляду справы марскога пяхотніка, абвінавачанага ў вайсковых злачынствах у Іраку.
«Нашыя выбарчыя камісіі разгубіліся, разгубіліся выбарнікі. Гэта беларусы, яны ж безабаронныя перад нахабнікамі».
Ад гэтага часу ўрад Швэцыі ў афіцыйных зносінах будзе называць Беларусь па-швэдзку Belarus замест Vitryssland (Белая Расея). Пра гэта паведаміла міністарка замежных справаў Швэцыі Ан Ліндэ ў сваім артыкуле ў выданьні Dagens Nyheter.
Былы мэр Нью-Ёрку, адзін з самых багатых людзей у сьвеце Майкл Блумберг у нядзелю афіцыйна ўступіў у барацьбу за прэзыдэнцкую намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (СКБ АДКБ), якая пройдзе 28 лістапада ў Бішкеку пад старшынствам прэзыдэнта Кіргізстану Сааранбая Жээнбекава.
Журналіста Ўладзімера Чудзянцова арыштавалі на два месяцы, паведаміў Свабодзе ягоны адвакат Аляксандар Галіеў.
Міністар эканомікі Нямеччыны Петэр Альтмайер прыраўняў бясплатны доступ у інтэрнэт да права на адукацыю і мэдычную дапамогу, паведамляе Deutsche Welle.
У Ганконгу ў нядзелю праходзяць першыя пасьля пачатку масавых пратэстаў у горадзе выбары. Жыхары абіраюць членаў 18 раённых радаў — да абеду назіральнікі адзначаюць на галасаваньні рэкордную яўку, перадае ВВС.
24 лістапада 1996 году Аляксандар Лукашэнка атрымаў неабмежаваную ўладу. У Беларусі адбыўся рэфэрэндум, не прызнаны міжнароднай супольнасьцю, аднак лёсавызначальны для краіны. Што менавіта ён зьмяніў?
Каля 180 удзельнікаў масавых антыўрадавых дэманстрацый арыштаваныя паліцыяй у Іране, паведамляе дзяржаўнае агенцтва ІРНА. Іх абвінавачваюць у нападзе на супрацоўнікаў правапарадку, падпалах і незаконных закліках у інтэрнэце.
Актывісты абураныя, што экспэртаў і грамадзкасьць не пусьцілі на завод, калі яго наведвалі старшыня гарвыканкаму Аляксандр Рагачук зь дзяржаўнымі СМІ і прадстаўніком адміністрацыі СЭЗ «Брэст».
Вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флёту «Азоў», прайшоўшы пралівы Басфор і Дарданэлы, увайшоў у акваторыю Міжземнага мора.
Загрузіць яшчэ