13 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбыла першая пара з дванаццаці заплянаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ.
Горадзенскія назіральнікі 13 лістапада зафіксавалі шэраг парушэньняў на выбарчых участках. Яны расказалі, як людзей прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне.
За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 11,51%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.
Чарговая скарга на фальсыфікацыю яўкі паступіла ад назіральнікаў.
Палата прадстаўнікоў ЗША у сераду пачала адкрытыя слуханьні ў рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце у дачыненьні да прэзыдэнта Дональда Трампа.
Найбуйнейшая чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (Člověk v tísni) занесеная ў расейскі сьпіс непажаданых арганізацый.
«Ці трэба правесьці гей-парад у Беларусі?» Мы задалі гэтае пытаньне 12 кандыдатам у дэпутаты, і вось што атрымалася.
Чальцы камітэту па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША пачынаюць першыя публічныя слуханьні у рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце.
На ўчастку № 568 назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі. Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесьці крымінальную справу аб завышэньні колькасьці выбарнікаў.
Відэазапіс, дасланы ў рэдакцыю Свабоды, быў зроблены ўдзень 13 лістапада на сходзе студэнтаў аднаго з факультэтаў Інстытуту сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ.
Відэа зьнята назіральнікам Юрыем Вашчанчуком на ўчастку № 37 Берасьцейскай-Усходняй акругі № 3 у Берасьці.
Гэта вось наогул што такое і зь якой мэтай? — пытаюцца і ўлада, і традыцыйная апазыцыя, і мудрыя экспэрты. Гэта маладое пакаленьне. Яно нікога не будзе зрынаць, яно проста пазбавіць сэнсу сёньняшні сьвет, які яно непазьбежна ўспадкуе.
Яўген Шаўко балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 у Менску. Ён жыве ў доме для інвалідаў і вэтэранаў, дзе мае вялікую падтрымку.
Чарговы эпізод зафіксаваны на выбарчым участку № 565 у 107-й акрузе. Назіральніца Натальля Ільлініч напісала скаргу на дзеяньні выбарчай камісіі.
Студэнты ВНУ масава паведамляюць пра «загон» на ўчасткі, але баяцца называць свае імёны. Назіральнікі кажуць, што ўсё як заўжды.
На ўчастку 571 у першы дзень галасаваньня афіцыйна зафіксавана, што прагаласавалі 109 чалавек, тым часам як назіральнік налічыў толькі 11 чалавек. «Чалавек у цывільным» сказаў: «Крымінальнай справы ня будзе».
Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе па-ранейшаму існуе сьмяротнае пакараньне. Улады краіны не публікуюць афіцыйную статыстыку пра выкананьне вышэйшай меры пакараньня.
У інтэрвію нямецкай газэце «Зюддойчэ Цайтунг» міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь імкнецца да большага супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам, але лічыць асноўнай саюзьніцай Расею.
Якія беларускія амбасады маюць сайты на беларускай мове? Дыпляматычныя прадстаўніцтвы якіх дзяржаваў у Беларусі маюць беларускамоўныя інтэрнэт-старонкі? Палічылі і зьвярнуліся па камэнтар да Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Да «паглыбленьня інтэграцыі» менш за месяц, а наконт паловы «дарожных мапаў» няма згоды.
Прадстаўнік адміністрацыі заявіў пра гэта напярэдадні сустрэчы Трампа з Эрдаганам.
Гэта яшчэ больш, чым было на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Балівійская сэнатарка Жанін Аньес абвясьціла сябе часовым прэзыдэнтам гэтай паўднёваамэрыканскай краіны, паведамляе «Голас Амэрыкі».
І між іншым заявіў аб спыненьні існаваньня Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
У сярэдняй школе № 32 Гомеля прайшла агітацыйная сустрэча з кандыдатам у дэпутаты, галоўным ідэолягам рэгіёну Ірынай Даўгалай. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі праекту «Варта», ці «жывыя чалавекі» — так яны самі сябе называюць. У выніку пачаўся гармідар і лямант, частка выбарнікаў мусіла зьбегчы.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў тлумачыць, чаму кандыдаты-чыноўнікі так актыўна працуюць на гэтай выбарчай кампаніі, а таксама адказвае на пытаньне, адкуль у яго такі вялікі «даход».
На ўчастку 550 Коласаўскай акругі ў Менску 12 лістапада было людна. Жыхары інтэрнату БНТУ сьпяшаліся аддаць свой голас у першы ж дзень датэрміновага галасаваньня.
Па выніках пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы, якое адбылося 12 лістапада ў Менску, «зьнятыя ўсе перашкоды» для правядзеньня сустрэчы лідэраў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў «нармандзкім фармаце».
Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен, як толькі выйшаў да прэсы, адразу сказаў, што яго не задавальняе сьмяротнае пакараньне ў Беларусі і ён выступае катэгарычна супраць гэтага.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня ў Вене, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам.
12 лістапада пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Адзін з участкаў адкрыўся ў 11-м інтэрнаце БДУ, што ў студэнцкай вёсцы на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.
12 лістапада адбываецца афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Аўстрыю. Ці праўда, што за 25 гадоў прэзыдэнцтва афіцыйныя візыты кіраўніка Беларусі ў краіны Эўразьвязу можна палічыць на пальцах адной рукі?
12 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказваюць на 10 гарачых пытаньняў. Што думае пра гей-парады Андрэй Дзьмітрыеў, як ставіцца да сьмяротнага пакараньня Алег Гайдукевіч, чаму Валер Варанецкі выступае за беларускую мову? Даведайцеся больш пра тых, хто хоча кіраваць гэтай краінай.
Сярод тых, хто асьвятляе візыт кіраўніка Беларусі ў Аўстрыю, журналіст тэлеканалу «Настоящее время» Ягор Максімаў. Мы папрасілі калегу распавесьці пра яго ўражаньні ад прыёму Аляксандра Лукашэнкі ў аўстрыйскай сталіцы.
Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне вынес прысуды шасьці крымскім татарам па справе ялцінскай ячэйкі «Хізб ут-Тахрыр».
Тое, што з 13 зьнятых кандыдатаў большасьць не падтрымліваюць дзейную ўладу, яна ня згадвала.
Брытанская Лейбарысцкая партыя паведаміла пра маштабную кібэратаку на свае інтэрнэт-рэсурсы.
Акаўнт не пацьверджаны, атрымаць камэнтар МЗС пакуль не ўдалося. Але МЗС яго зафалоўвіў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка другі год запар застаецца лідэрам сымпатый украінцаў сярод лідэраў замежных дзяржаў.
Састарэлым лічыць такі від працы з выбарнікамі каманда адной з самых маладых кандыдатак у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 22-гадовай Аланы Гебрэмарыям. На сустрэчу зь ёй у школе № 67 прыйшлі 3 чалавекі.
Першы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што асабіста працуе над аднаўленьнем стасункаў паміж Расеяй і Ўкраінай і хоча арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага «сам-насам», паведамляе NUR.KZ.
Незалежныя назіральнікі фактычна ня могуць кантраляваць такое галасаваньне, правяраць справядлівасьць падліку галасоў і фіксаваць парушэньні.
Нават рэклямныя матэрыялы былі з граматычнымі памылкамі, а імя кандыдата напісалі з памылкамі на сувэнірных асадках.
Улады Мэксыкі далі палітычнае прыстанішча прэзыдэнту Балівіі Эва Маралесу, які які падаў у адстаўку, гаворыцца ў заяве МЗС Мэксыкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пачаў візыт у Аўстрыю з ўскладаньня вянка да помніка савецкім вайскоўцам-вызваліцелям.
Сваякі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада набылі не менш за 19 кватэраў у жылых комплексах на тэрыторыі «Масква-Сіці»
Афіцыйныя візыты кіраўніка Беларусі на Захад, у краіны ЭЗ, можна пералічыць ледзь не на пальцах адной рукі.
Які вынік і сэнс маніфэстацыі, якая сабралася на мінулым тыдні на заклік блогера NEXTA, аўтара стужкі «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», якую ў інтэрнэце паглядзелі 2 мільёны карыстальнікаў?
Лукашэнка можа скарыстацца унікальным аўстрыйскім досьведам захаваньня незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці ў вельмі неспрыяльных умовах
56 з 64 чальцоў Савету Рэспублікі — верхняй палаты Нацыянальнага сходу «абралі» 7 лістапада
Загрузіць яшчэ