Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая прапанавала законапраект аб гарантыях былому прэзыдэнту Беларусі

абноўлена

Палац незалежнасьці, ілюстрацыйнае фота

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая апублікавала законапраект аб гарантыях былому прэзыдэнту Беларусі і чальцам яго сямʼі.

Сьцісла: былога прэзыдэнта нельга будзе асудзіць за злачынствы і правапарушэньні, учыненыя ў час прэзыдэнцтва. Ён атрымае пажыцьцёвую пэнсію і зможа карыстацца адной з рэзыдэнцый.

Калі праект будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, Канапацкая не пракамэнтавала Свабодзе.

Што ў законапраекце?

  1. Закон будзе ўжывацца пасьля сканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну і датэрмінова праз адстаўку ці хваробу.
  2. Былы прэзыдэнт атрымае дзяржаўную ахову і адну зь дзяржаўных рэзыдэнцый у карыстаньне.
  3. Былы кіраўнік дзяржавы і чальцы яго сямʼі захаваюць мэдычнае абслугоўваньне, якім яны карысталіся на момант спыненьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Як будуць аказвацца паслугі — платна ці задарма, не ўдакладняецца.
  4. Былы прэзыдэнт будзе мець прававую недатыкальнасьць, яго нельга будзе асудзіць за злачынствы і правапарушэньні, зьдзейсьненыя ў час прэзыдэнцтва.
  5. Пазбавіць прававой недатыкальнасьці экс-прэзыдэнта можна будзе толькі пасьля завядзеньня супраць яго крымінальнай справы за цяжкое злачынства. Тэрмін даўнасьці ў законапраекце не ўдакладняецца.
  6. Пэнсія былому прэзыдэнту складзе 75% месячнага заробку дзеючага кіраўніка дзяржавы і будзе выплачвацца пажыцьцёва. «Прэзыдэнцкая пэнсія» ня будзе выплачвацца ў час, калі былы кіраўнік дзяржавы будзе займаць іншую дзяржаўную пасаду.
  7. Былы прэзыдэнт зможа бясплатна карыстацца ўрадавай і іншай сувязьзю, а таксама ўрадавымі залямі на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах.
  8. Экс-прэзыдэнт зможа ўтрымліваць штат памочнікаў за кошт дзяржаўнага бюджэту.
  9. Пасьля сьмерці былога кіраўніка дзяржавы чальцы яго сямʼі змогуць атрымаць сацыяльную пэнсію. Таксама яны змогуць карыстацца службовымі машынамі і захаваюць права на мэдычнае абслугоўваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG