Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраванага ў кантрабандзе наркотыкаў журналіста Чудзянцова арыштавалі на 2 месяцы — адвакат


Уладзімер Чудзянцоў, архіўнае фота
Уладзімер Чудзянцоў, архіўнае фота

Журналіста Ўладзімера Чудзянцова арыштавалі на два месяцы, паведаміў Свабодзе ягоны адвакат Аляксандар Галіеў.

Адвакат Аляксандар Галіеў. Архіўнае фота.
Адвакат Аляксандар Галіеў. Архіўнае фота.

«Ён арыштаваны на два месяцы да выстаўленьня абвінавачваньня. Альбо цягам наступнага тыдня яму будзе выстаўленае абвінавачваньне, альбо ён будзе вызвалены. Цяпер ён знаходзіцца ў статусе падазраванага за спробу кантрабанды наркатычных рэчываў».

Адвакат у нядзелю размаўляў з Уладзімерам Чудзянцовым. Паводле Галіева, журналіст віну не прызнае. Мэдычная дасьледаваньне паказала адмоўны вынік у пробах, ніякіх забароненых рэчываў у ягоным арганізьме не выяўлена, паведамляе адвакат. «Чудзянцоў сьцьвярджае, што гэтыя рэчы былі яму падкінутыя. Пра тое, што ў яго дома быў праведзены вобыск, і там нешта выяўлена, ён даведаўся толькі ад мяне», кажа Аляксандар Галіеў.

Уладзімер Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Берасьця. Паводле адваката, праўдападобна, што на наступным тыдні яго перавядуць у СІЗА Берасьця.

Уладзімера Чудзянцова мытнікі зьнялі зь цягніку на пункце пропуску «Берасьце — Цярэспаль» увечары 21 лістапада. Журналіст накіроўваўся ў Варшаву. У сумцы ў яго пры мытным кантролі знайшлі невядомае рэчыва. У гэты ж дзень у журналіста дома правялі ператрус, дзе таксама выявілі невядомае рэчыва.

У МУС сытуацыю з затрыманьнем Уладзімера Чудзянцова пакуль не камэнтуюць.

Аўтар тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла расказаў, што Ўладзімер Чудзянцоў дапамагаў яму ствараць фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». У прыватнасьці, зь відэа вынікае, што Чудзянцоў зьвяртаўся да доктара Дзьмітрыя Шчыгельскага, які 19 гадоў таму заявіў, што Лукашэнка мае псыхіятрычны дыягназ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG