Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Швэцыі адхіліў скаргу «Газпрому» у спрэчцы з украінскай кампаніяй «Нафтогаз»


У Швэцыі апэляцыйны суд акругі Свэа адхіліў скаргу расейскага газавага манапаліста «Газпром» на адно з рашэньняў Стакгольмскага арбітражу па спрэчцы з украінскай кампаніяй «Нафтогаз».

Рашэньне апэляцыйнага суду абскарджаньню не падлягае.

Гаворка ідзе пра рашэньне арбітражу, прынятае у 2017 годзе, згодна зь якім «Нафтогаз» не павінен прытрымлівацца прынцыпу «бяры або плаці» пры пастаўках газу з Расеі.

Апэляцыйны суд цяпер разглядае яшчэ два спрэчкі паміж кампаніямі. У прыватнасьці, у лютым 2018 году Стакгольмскі арбітраж абавязаў «Газпром» выплаціць кампэнсацыю «Нафтогазу» ў памеры каля 2,56 мільярдаў долараў за недапастаўкі газу па транзітнай дамове.

Украіна і Расея цяпер вядуць перамовы пра новы кантракт на транзіт газу — дзейны кантракт заканчваецца 31 сьнежня. Паводле выканаўчага дырэктару кампаніі «Нафтогаз» Юрыя Вітрэнкі, крайні тэрмін заключэньня новага дагавору — 13 сьнежня.

«Газпром» прапанаваў заключыць часовае пагадненьне на год, пры ўмове, што ўкраінскі бок адкліча ўсе пазовы з судоў. У Кіеве далі зразумець, што ня згодныя на гэтую ўмову.

Чакаецца, што газавая тэма будзе абмяркоўвацца на саміце ў «нармандскім фармаце» 9 сьнежня ў Парыжы, дзе ўпершыню адбудзецца асабістая сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны Ўладзіміра Пуціна і Ўладзіміра Зяленскага. На гэтым тыдні яны абмяркоўвалі транзіт і пастаўкі газу па тэлефоне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG