Раніцай 29 кастрычніка ў пасёлку Залатое на лініі разьмежаваньня на Данбасе пачалося разьвядзеньне ўкраінскіх войскаў і войскаў прарасейскіх сэпаратыстаў. Пра сытуацыю распавёў Уладзімір Краўчанка, камандуючы ваеннай апэрацыяй Аб’яднаных сілаў на ўсходзе Ўкраіны
Пасьля перамогі Лібэральнай партыі Канады Джастына Трудо палітычныя лідэры ў Канадзе пачынаюць казаць пра магчымасьць аддзяленьня часткі тэрыторыі краіны — і на гэты раз гаворка ідзе ня толькі пра франкамоўны Квэбэк, вядомы сэпаратысцкімі тэндэнцымі, піша «Politico».
Вугоршчына разблякавала заяву прадстаўнікоў краін NATO па Ўкраіне. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як у дакумэнце былі ўлічаныя прапановы Будапэшту па вугорскай суполцы, якая пражывае ўва ўкраінскім Закарпацьці.
Вайскоўцы КНДР запусьцілі дзьве ракеты ў бок Японскага мора. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.
З такой праграмай, іранізуе кандыдат, немагчыма прайграць. А калі акажацца, што магчыма, то «гэта будзе важны сыгнал грамадзтву напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў».
Менск і Кіеў могуць стварыць сытуацыйны саюз, узгадніўшы перамоўныя пазыцыі, каб дамагчыся лепшых умоваў газавых кантрактаў ад Масквы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў намер Украіны ўступіць у NATO у будучыні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на прэсавай канфэрэнцыі з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам у Кіеве 31 кастрычніка пасьля пасяджэньня камісіі NATO – Украіна.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць канфлікт у беларускім ПЭН-цэнтры і выключэньне з гэтай арганізацыі Паўла Севярынца.
Самі здымаюцца з выбараў пераважна праўладныя кандыдаты, а зьвесткі пра папярэджаньні апазыцыйным кандыдатам паступаюць «ледзь ня кожны дзень».
Па ўсёй краіне з выбараў ужо зьнялі 9 кандыдатаў, яшчэ 22 зьняліся самі.
«Мы верым, што ахоп палітычнага мэсэджу мусіць быць зароблены, а ня куплены».
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра «пагрозу NATO», і адказвае, ці ўздымаецца зноў пытаньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі.
Прэзыдэнт Турэччыны 30 кастрычніка рэзка адрэагаваў на рашэньне Кангрэсу ЗША прызнаць генацыдам масавыя забойствы і дэпартацыі армян у 1915 годзе ў Асманскай імпэрыі.
Кандыдат ад партыі БНФ з Мазыра Міхаіл Бандарэнка ў забароненым выступе заклікаў «ня верыць дыктатару і ягоным памагатым», а таксама заяўляў, што «разам мы зможам зьмяніць уладу»
Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч, які падаў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, цяпер патрабуе ад Сьвятланы Калінкінай 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Сацыяльная сетка Facebook выдаліла тры расейскія сеткі ўплыву, нацэленыя на афрыканскія краіны, у тым ліку на Мазамбік, Камэрун, Судан і Лібію.
ЦВК разгледзеў скаргі кандыдатаў на тое, што іхнія тэлезвароты да выбарцаў не выпускаюць у эфір.
Будапэшт заблякаваў сумесную заяву прадстаўнікоў краін NATO па Ўкраіне. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.
Мінуў тыдзень, як у Генпракуратуру падалі заяву з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу на Аляксандра Лукашэнку. Заяўнікаў абурылі словы кіраўніка дзяржавы пра існаваньне кадравага рэзэрву прэзыдэнта з 850 чалавек, на якіх не распаўсюджваюцца законы краіны.
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit, наступствы гэтага кроку, а таксама складанасьці, якія ўзьніклі да фармальнага выхаду.
Суд пастанавіў, што Новікаў можа быць вызвалены ў выпадку, калі ўнясе фінансавы заклад у памеры 576 тысяч грыўняў.
Фінансуе пастаўкі беларускіх тралейбусаў у прыфрантавы ўкраінскі горад Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.
Міністэрства замежных спраў Ізраілю паведаміла пра часовае закрыцьцё з 30 кастрычніка амбасадаў і консульстваў па ўсім сьвеце праз забастоўку.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь толькі выйграла ад рашэньня працягнуць традыцыю адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ад таго, што адмовілася зносіць помнікі Леніну і праводзіць дэкамунізацыю і люстрацыю», піша БЕЛТА.
Брытанская Палата грамадаў пагадзілася правесьці пазачарговыя выбары 12 сьнежня. Прэм’ер-міністар Борыс Джонсан спадзяецца атрымаць на іх пераканаўчую перамогу і вывесьці краіну з ЭЗ.
Тэлевізійны запіс перадвыбарчага выступу кандыдата ад Партыі БНФ, актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» Міхася Бандарэнкі не пусьцілі ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».
Падчас сустрэчы з амбасадаркай Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вэргетэр кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка сказаў, што праводзіць рэфэрэндум аб адмене сьмяротнага пакараньня дачасна.
Расея накіравала 10 падводных лодак у Паўночную Атлянтыку ў рамках найбуйнейшай з часоў заканчэньня «халоднай вайны» апэрацыі такога роду, паведамілі ў аўторак узброеныя сілы Нарвэгіі.
МЗС Баўгарыі даў расейскаму дыплямату, абвінавачанаму ў шпіянажы, 24 гадзіны, каб пакінуць краіну, бо просьба да Масквы адклікаць яго да 28 кастрычніка не была выкананая.
На ініцыятыву амэрыканскага боку дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась 29 кастрычніка сустрэўся з часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур, паведамляе БелТА.
Палата прадстаўнікоў ЗША пры падтрымцы абедзьвюх партый ухваліла законапраект аб санкцыях супраць Турэччыны, а таксама рэзалюцыю аб прызнаньні Злучанымі Штатамі армянскага генацыду.
Улады Грузіі расьсьледуюць хакерскую атаку на хостынгавую кампанію Pro-Service.Пры спробе зайсьці на ўзламаныя сайты на галоўнай старонцы зьяўляўся фотаздымак былога прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі на фоне грузінскага сьцягу і з надпісам I’ll be back
Гэтыя дэбаты могуць і не паказаць на тэлевізіі, бо «Марзалюк быў вельмі засмучаны».
У Менску Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе атрымала інфармацыю аб пачатку разьвядзеньня сіл каля мястэчка Залатое ў Луганскай вобласьці — паведаміла ў Facebook Дарка Аліфэр, прэс-сакратарка прадстаўніка Украіны на перамовах Леаніда Кучмы.
Рада ПЭН-цэнтру 29 кастрычніка пастанавіла выключыць Паўла Севярынца. Напярэдадні пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).
Прэм’ер-міністар прызнаў, што ягоны ўрад «зайшоў у тупік» і павінен панесьці адказнасць за сітуацыю
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у твітэры аб «ліквідацыі» чалавека, які мог стаць лідэрам «Ісламскай дзяржавы» пасьля сьмерці Абу Бакра аль-Багдадзі.
Лукашэнку няма сэнсу ствараць самому сабе канкурэнтаў.
За гэта прагаласавала рада ПЭНу 29 кастрычніка. Напярэдадні пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісала 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).
Яшчэ ў жніўні Лукашэнка казаў, што сьледчыя, апэратыўнікі і судовыя экспэрты фальсыфікуюць справы па артыкуле 328. А цяпер кажа верыць судам.
Вайскоўцы арміі ЗША разьмяшчаюцца ў Літве з мэтай абароны жыхароў краіны, а не для запалохваньня Беларусі, заявіў літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа 29 кастрычніка ў эфіры радыёстанцыі Žinių radijas, паведамляе Delfi.
Свабода зрабіла падборку фільмаў пра кіраўніка Беларусі, якія маюць найбольш праглядаў на YouTube. Фільм беларускага блогера NEXTA, які выйшаў нядаўна, мае ўсе шанцы неўзабаве ўзначаліць гэты сьпіс.
Чаму Зьміцер Паліенка ня верыць у сумленнасьць судзьдзі, які не адправіў яго на зону? Што зьмянілася на «Валадарцы» пасьля прыходу Юрыя Караева на пасаду міністра ўнутраных спраў? Як прэсуюць беларускіх анархістаў?
Амэрыканскія матарызаваныя падразьдзяленьні накіроўваюцца ў Сырыю для абароны нафтавых радовішчаў ня толькі ад магчымых нападаў з боку баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», але і ад магчымых нападаў з боку сырыйскіх урадавых арміі і расейскіх сіл.
Кампанія Microsoft 28 кастрычніка паведаміла пра кібэратакі расейскай групы хакераў Strontium (якая таксама завецца Fancy Bear і ATP28) на антыдопінгавыя і спартовыя арганізацыі па ўсім сьвеце.
Цела лідэра тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакра аль-Багдадзі, забітага ў Сырыі 26 кастрычніка, пахавалі ў моры, паведамляе канал CNN са спасылкай на двух прадстаўнікоў Пэнтагону.
У Беларусі няма прычын для турботаў у сувязі з вучэньнямі NATO у непасрэднай блізкасьці ад беларускай мяжы, заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Пашырэньне ЭЗ на сёньня мёртвае і блізкім часам яго не зьбіраюцца рэанімаваць, піша брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Пра «чорную бухгальтэрыю» ўкраінскай «Партыі рэгіёнаў», пра Пола Манафорта і справу Байдэна журналісты «Настоящего времени» пагутарылі з Ганнай Герман. Яна была прэс-сакратаркай Віктара Януковіча яшчэ з тых часоў, калі ён займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Сьледзтва ў анэксаваным Расеяй Крыме прад’явіла абвінавачаньні ў тэрарызьме арыштаванаму ўкраінскаму актывісту Алегу Прыходзьку.
Загрузіць яшчэ